Дапамагчы раскрыцца таленту

Наша кармянская зямля не абдзелена талентамі. Трэба толькі своечасова заўважыць іх, дапамагчы раскрыцца. Таму вельмі б хацелася, каб на старонках нашай газеты, а менавіта на літаратурнай старонцы, часцей з’яўляліся новыя празаічныя творы і паэзія маладых рамантыкаў, людзей больш пажылога ўзросту, якія пішуць вершы, а вынесці на суд чытача не хапае смеласці — баяцца крытыкі, а часам і насмешак. Не трэба баяцца перасудаў, крытыкуе той, хто далёк ад яе Вялікасці Музы, і не здолен разгледзіць ў звычайным незвычайнае. Вельмі будзем удзячны тым, хто дашле нам свае творы. Абяцаем, што ні адзін не застанецца без увагі, і лепшыя абавазкова будуць апублікаваны на старонках раёнкі.
Рэдакцыя газеты