Чем жила Кормянщина

8 сакавіка. Лічбы і факты: ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, ва ўсіх абласцях грамадскай дзейнасці актыўны ўдзел прымаюць жанчыны. З 424 настаўнікаў, працуючых у раёне – 294 жанчыны. У раёне працуе 8 урачоў- жанчын, 37 медсясцёр, 20 фельчараў, 17 акушэрак, 3 лабаранткі, 6 дэзінфектараў. Аграномамі працуе 13 жанчын. Дэпутатамі мясцовых Саветаў у нашым раёне абраны 100 жанчын. 10 — абраны дэпутатамі Райсавета. Народнымі заседацелямі абраны 23 жанчыны. 1158 шматдзетных мацярэй ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. 1959 год 14 сакавіка ў нашым раёне на базе сельгасарцелей “Зара”, “1- е мая”, імя К.Маркса, імя Фрунзе, імя Катоўскага і імя Максіма Горкага арганізаваны новы саўгас, які будзе называцца “Руднянскі”.

 21 сакавіка на вуліцы імя Леніна пачалось будаўніцтва новага 8-кватэрнага дома . На будаўніцтва выдаткавана 297 тысяч рублёў. 31 сакавіка. Сож поўнасцю ачысціўся ад лёду. 26 сакавіка з Гомельскага порта выйшаў у рэйс першы пасажырскі цеплаход №0153 па лініі Гомель – Слаўгарад. Кошт білета з Кармы да Гомеля 13 руб. 70 кап. Цеплаход прыбывае ў Карму ў 5 гадзін раніцы і адпраўляецца ў 21 гадзіну 15 хвілін. 1979 год 8 сакавіка . На цэнтральнай сядзібе калгаса “Пабеда” падняты флаг працоўнай славы ў гонар даяркі Навазенькаўскай МТФ А.А.Стош. 8 сакавіка. Дружнымі апладысментамі сустрэлі працаўнікі саўгаса “Стараградскі” першае выступленне ўдзельнікаў хору ветэранаў працы, створанага пры Задубскім сельскім клубе. Акампаніятар хору І.М. Штапенка. 1989 год 23 сакавіка. Адбылася першая раённая справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённага савета ветэранаў вайны і працы. 30 сакавіка. Адчыніў дзверы новы будынак Кароцькаўскага сельскага Дома культуры прывабнай архітэктурнай формы на 240 месцаў. Агульная каштоўная вартасць каля 750 тысяч рублёў. Сродкі на будаўніцтва выдаткаваны саўгасам. У ліпені справіць наваселле і Кароцькаўская сярэдняя школа.