Аркестр імя Жыновіча на Кармяншчыне

Упершыню на Кармянскай сцэне выступіў славуты калектыў – нацыянальны акадэмічны аркестр народных інструментаў Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча. Асноўную частку музычных інструментаў складаюць цымбалы. Іх гучанне радавала слых нешматлікіх гледачоў, большасць з якіх былі школьнікі. Адкрыў канцэрт знакаміты твор “Спеў дубраў”. Асалоду выклікалі гукі акарыны, беларускай дуды, ражка, флейты. Цёпла ўспрымалі гледачы выступленні салістаў аркестра Ніны Кавалёвай, Ларысы Рыдлеўскай, Наталлі Салавай, Марыны Васілеўскай і іншых. Апошняй на мінулагоднім конкурсе “Славянскі базар”, што ў Віцебску, была ўручана спецыяльная прэмія імя Уладзіміра Мулявіна. Думаю, што многія пашкадуюць, што не ўдалося ўбачыць і пачуць славуты калектыў.


Віктар Ільюшчанка


Фота аўтара