Чым жыла Кармяншчына

1949 г. 8 мая . З першых дзён палявых работ трактарная брыгада, якую ўзначальвае Вера Караткевіч (Кармянская МТС), працуе безперабойна. Брыгада выканала дагаворы, заключаныя МТС з калгасамі. На 15-сільны трактар выпрацавана па 108 гектараў веснавога ворыва. 12 мая. Калгаснікі калгаса “Чырвоны пуцілавец”, Руднянскага сельсавета, дапамагаюць лясніцтву ў правядзенні пасадкі сасны. На працягу лета за пасаджанай сасной будзе арганізаваны догляд. .1959 г. 14 мая. Амаль кожны вечар пасля працоўнага дня ў чырвоным кутку, які знаходзіцца на жывёлагадоўчай ферме сель-гасарцелі “Перамога”, збіраюцца даяркі, свінаркі і птушніцы, каб культурна і весела правесці свой адпачынак. Для паслуг жывёлаводаў тут ёсць газеты і часопісы, сельскагаспадарчая літаратура. 10 мая адбылася таварысцкая сустрэча па валейболу паміж вучнёўскімі і калгаснымі камандамі раена. З ліку лепшых адабрана каманда валейбалістаў на сустрэчу ў Чачэрскім раёне. .1969 г.17 мая. З кожным годам расце і добраўпарадкоўваецца цэнтральная сядзіба саўгаса імя Чапаева. Новыя жылыя дамы, культурна-бытавыя ўстановы змяняюць аблічча вёскі. Згодна з планам будуць уведзены школа, клуб, магазін, камбінат бытавога абслугоўвання. 20 мая. Днямі ва ўрачыстай абстаноўцы калектыў кармянскага аддзялення Гомельскай ПМК-50 праводзіў у рады Савецкай Арміі П. І. Шугаёва. Маладому будучаму воіну таварышы па працы далі адзіны наказ: верна служыць Радзіме. .1979 г.22 мая. Флаг працоўнай славы ў саўгасе “Стараградскі” ўзняты ў гонар звеннявога механізаванага звяна па вырошчванню бульбы камсамольца Анатоля Лукашэвіча. 24 мая. Прайшло свята вясны і працы ў калгасе “Рассвет”. Старшыня калгаса А. М. Казакоў шчыра павіншаваў працаўнікоў гаспадаркі з паспяховым завяршэннем веснавой сяўбы, выказаў цёплыя словы падзякі ў адрас тых, хто сваёй стараннай працай дабіваецца высокіх паказчыкаў у сацыялістычным спаборніцтве. .1989 г.13 мая. Аляксандра Пятроўна Шанцавалава, даярка саўгаса “Стараградскі”, першай у мінулым годзе надаіла ў сваёй гаспадарцы па 4 тысячы кілаграмаў малака ад каровы. 27 мая. Значная ўвага надаецца прафарыентацыі моладзі у раёне. У міжшкольным навучальна-вытворчым камбінаце старша-класнікі маюць магчымасць набыць рабочыя спецыяльнасці: шафёра, трактарыста, аператара машыннага даення, ткача, агароднінавода.


Падрыхтавана цэнтральнай бібліятэкай