ЧЫМ ЖЫЛА КАРМЯНШЧЫНА

1949 г. 5 чэрвеня. Калгаснікі сельгасарцелі “Зара Беларусі” Хізаўскага сельсавета завяршаюць будаўніцтва калгаснага цагельнага завода.


5 чэрвеня. Кармянскі райспажыўсаюз распачаў падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва раймага, на якое адпушчана 97 тысяч рублёў.


5 чэрвеня. Члены сельгасарцелей імя Молатава, імя Будзённага і “Чырвоны Кастрычнік” прыступілі да правядзення электралініі ў свае калгасы ад Кармянскай электрастанцыі. Таксама намечана будаўніцтва электрастанцый у калгасах “Новы мір” Хізаў-скага сельсавета і “Чырвоны востраў” Кароцькаўскага сельсавета.


1959 г. 6 чэрвеня. Больш тыдня ў раёне знаходзіліся артысты Бабруйскага драматычнага тэатра. Яны выступілі перад хлебаробамі і жывёлаводамі калгасаў з спектаклямі “Вясёлка” і “Нячыстая сіла”.


23 чэрвеня. Камсамольцы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раённага цэнтра 21 чэрвеня наладзілі нядзельнік па будаўніцтву раённага Дома культуры.


1969 г. 5 чэрвеня. Днямі ў маляўнічым месцы, Сямёнаўскім гаі, адбыліся традыцыйныя спаборніцтвы санітарных дружын раёна. Сюды ва ўрачыстай абстаноўцы з песнямі, музыкай сабраліся тыя, хто павінен у любую хвіліну аказаць самую першую медыцынскую дапамогу кожнаму грамадзяніну.


21 чэрвеня. Нядаўна вучні шостых класаў Руднянскай васьмігадовай школы разам з класным кіраўніком М.К. Давыдзенкам пабывалі на экскурсіі ў музеі П.М.Лепяшынскага, які знаходзіцца ў Ліцвінавіцкай сярэдняй школе.


1979 г. 21 чэрвеня. У СШ №1 адбыўся партсход, на якім былі абмеркаваны мерапрыемствы па летняму адпачынку навучэнцаў. На сходзе вырашылі, што летам частка навучэнцаў акажа дапамогу ПМК-50 і цагельнаму заводу “Адраджэнне”. Таксама у школе пачынае дзейнічаць аздараўленчая пляцоўка.


26 чэрвеня. Добраўпарадкаванню дарог унутрыгаспадарчага значэння надае ўвагу дырэкцыя саўгаса імя Валадарскага. У гэтыя дні насыпаецца палатно дарогі, якое звяжа цэнтр гаспадаркі з вёскай Навасёлкі.


1989 г. 3 чэрвеня. Юныя краязнаўцы Ліцвінавіцкай школы ставяць перад сабой задачу вывучэння гісторыі роднага краю. Нядаўна наведалі старажытны беларускі горад на Сажы – Крычаў.


20 чэрвеня. Два тыдні ў двары Задубскай дзесяцігодкі гучалі каманды. Тут размяшчаўся абаронна – спартыўны лагер “Гвар-дзеец”, які ўзначальваў выкладчык пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Лужкоўскай СШ П.К. Старосценка Мэта яго стварэння – паляпшэнне фізічнага і ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў. Падрыхтавана цэнтральнай бібліятэкай