З песняй па жыцці

Усё пачыналася з тых песен, якія спяваў бацька і іграў на гармоні, а маленькая Надзя падпявала і танцавала, часта спявалі дуэтам, а таксама – з таго куточка зямлі, дзе нарадзіліся яе дзяды і бацькі. Размова пойдзе пра Надзею Уладзіміраўну Чэчыкаву. Нарадзілася яна ў вёсцы Кабылічы (зараз Дубравіна) у шматдзетнай сям’і. Вучылася у Вашчанскай сямігодцы, а затым – у Акцяброўскай сярэдняй школе. На сцэне пела з ранняга дзяцінства. Любімай песняй была “Катюша”. У 1978 годзе праходзіў раённы конкурс піянерскай песні. Надзя, вучаніца чацвёртага класа, прыняла ўдзел у гэтым конкурсе і стала пераможцай з песняй “Сонечныя зайчыкі”.


Пасля школы вучылася і закончыла Магілёўскае культпрасветвучылішча імя Н. Крупскай па аддзяленню “кіраўнік хора і арганізатар культмасавай работы”. Сем год працавала кіраўніком мастацкай самадзейнасці Ліцвінавіцкага сельскага Дома культуры. Удзельнікамі самадзейнасці былі: настаўнікі мясцовай школы, калгаснікі, моладзь. За гэты час было шмат праведзена свят, вечароў, сустрэч са знакамітымі людзьмі, канцэртаў на розныя тэмы. Выкананне песен Надзеяй Чэчыкавай заўсёды параўноўваюць з заслужанай артысткай Расіі Надзеяй Кадышавай. Другі раз цяжка нават адрозніць. Зараз яна працуе ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на пасадзе спецыяліста сацыяльнага аддзялення адаптацыі і рэабілітацыі. Ведая яе дараванне , ёй даручылі весці клубы па інтарэсах. Яна кіруе клубам “Надежда”, які наведваюць людзі сталага ўзросту. Тут актывізаваў работу фальклорны гурт “Голоса сердец”. Вось што гавораць пра яе наведвальнікі клуба: “Надзея Уладзіміраўна на сваім месцы, з ёй цікава”. Да ўсіх яна адносіцца ўважліва, з павагай. Для кожнага ў яе ёсць добрае слова. Заўсёды пацікавіцца хатнімі справамі, станам здароўя, каго падбадзёрыць, каму нешта параіць. Наведваючы клуб, жанчыны атрымліваюць сэнс жыцця, задор і душэўную энергію, маладзеюць сэрцам. У кожнай з іх ёсць аб чым успомніць і расказаць. Акрамя песен Надзея Ула-дзіміраўна арганізоўвае розныя конкурсы, а таксама часы цікавых навін. Выязджалі з канцэртамі ў вёскі нашага раёна. Усюды іх прымаюць з радасцю і запрашаюць прыехаць зноў. Пры цэнтры ёсць яшчэ адзін клуб, якім кіруе Н. У. Чэчыкава -“Океан мечты”, у ім займаюцца дзеці з абмежаванымі здольнасцямі. Мы ўдзячны Надзеі Уладзіміраўне, а таксама кіраўніцтву цэнтра сацыяльнага абслугоўвання за цікавую работу са сталымі людзьмі.
П.І. Лазарэнка
ад імя групы наведвальнікаў клуба “Надежда”