СТАРЭЙШЫНА ВЁСКІ

Пра старэйшыну вёскі Задуб’е Наталлю Аляксандраўну Кавалёву мне многа расказвала З.Д. Казачок. “Паболей бы такіх памочнікаў, — нахвальвала Н.А. Кавалёву Зінаіда Данілаўна. – Любое пытанне з ёй можна вырашыць. Дзякуючы яе намаганням, наша Задуб’е па-прыгажэла”. Сустрэча са старэйшынай адбылася ў доме яе маці Ніны Ва-сільеўны Гроднікавай. Бачыў розныя ўтульныя вясковыя хаты, але такую – упершыню. Па-першае, уразіла багацце вышывак, розных сурвэтак, ручнікоў, навалачак, карцін. Па-другое, чысціня сляпіла вочы; ўтульнасць заклікала да спакойнасці, развагі; разнастайнасць хатніх кветак, якія былі ўсюды: на падваконніках, падлозе, сценах, шафах – да радасці. Але вернемся да Н.А. Кавалёвай. У цяперашні час яна працуе ў Задубскай школе тэхработнікам. Да гэтага была брыгадзірам фермы. Але стан здароўя не дазволіў ёй працаваць у жывёлагадоўлі. Пайшла ў школу. Няўрымслівы характар Наталлі Аляксандраўны, імкненне дапамагаць людзям не засталіся не заўважанымі. Прапанавалі ёй стаць старэйшынай вёскі. Пагадзілася. Зараз дапамагае сталым людзям, вырашае іх надзённыя праблемы, дабіваецца ад жыхароў парадку на іх падвор’ях, прылягаючых тэрыторыях. Акрамя гэтага Н.А. Кавалёва прыгожая жанчына, добрая гаспадыня. Напрошваўся цікавы артыкул і пра Н.В. Гроднікаву, але вырашылі напісаць пра яе асобна.


Віктар Ільюшчанка