Галасы землякоу

Сапраўдным упрыгожваннем канцэртаў мастацкай самадзейнасці з’яўляюцца песні беларускага нацыянальнага фальклору. Іх з захапленнем слухаюць не толькі людзі сталага ўзросту, а у апошні час і моладзь. Фальклорны калектыў “Зямлякі” Баравабудскага сельскага Дома культуры створаны ў 1997 годзе.


У яго склад уваходзяць людзі розных узростаў і прафесій. Знаходзяць час для сустрэч на рэпетыцыях і для ўдзелу ў канцэртах: дырэктар, завуч і настаўнікі Баравабудскай школы, пенсіянерка і хатняя гаспадыня. Гэтых творчых людзей аб’ядноўвае любоў да народнай спадчыны. У выкананні гурта “Землякі” гучаць беларускія абрадавыя песні, якія зачароўваюць слухача сваёй пранік-нёнасцю, прыгажосцю галасоў выканаўцаў, задушэўнасцю. Зараз калектыў налічвае 9 удзельнікаў, якія добра ведаюць не толькі мясцовыя песні, але і вывучаюць традыцыйныя абрады свайго рэгіёна. Кіруе калектывам дырэктар Баравабудскага Дома культуры Таццяна Анатольеўна Цімашэнка, якая цалкам аддае сябе народным песням, валодае вялікім талентам складання канцэртнай праграмы, заўсёды аб’яднанай адзіным сюжэтам: ці гэта забаўляльная праграма “Бабулін пірог”, ці тэатралізаваная праграма “Да цешчы на бліны”, ці то гумарыстычная праграма “Прыйшоў кум да кумы”.


Для кожнай з іх робіцца афармленне сцэны, свой рэквізіт. Гэта надае калектыву непаўторную афарбоўку, свой каларыт. “Землякі” заўсёды ў цэнтры ўсіх вясковых і раённых святочных мерапрыемстваў: “Дажынкі”, “Пакроўскі кірмаш”,” Купалле”, “Каляды”. Галасы самадзейных артыстаў карыстаюцца поспехам у гледачоў і заўсёды ўзнагароджваюцца доўгімі шчырымі апладысментамі.
Зоя Гарбачова
Фота прадастаўлена аддзелам культуры райвыканкама