ЧЫМ ЖЫЛА КАРМЯНШЧЫНА

1959 г. 4 лістапада. У сельгасарцелі імя Лепяшынскага 1 кастрычніка загарэлася лямпачка Ільіча. Камсамольцы-электраманцёры Іван Захарэнка і Іван Тарасенка, якія праводзілі мантажныя работы, добрасумленнымі адносінамі да даручанай справы заваявалі аўтарытэт і павагу ў кіраўнікоў і членаў сельгасарцелі.


21 лістапада. На працягу восені праходзілі агляды калектываў мастацкай самадзейнасці ў сельскіх клубах, хатах-чытальнях, бібліятэках калгасаў і саўгасаў раёна. Лепшыя нумары і іх выканаўцы былі ўключаны ў праграму заключнага канцэрта-агляду, які адбыўся ў мінулую суботу ў раённым Доме культуры. Лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы адабраны для ўдзелу ў абласным аглядзе калектываў мастацкай самадзейнасці калгасаў і саўгасаў вобласці. 1969 г.


22 лістапада. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР узнагародзіў Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Мікалая Францавіча Бурдо – старшыню калгаса “Расвет”, Анатоля Аляксандравіча Сцёпкіна – галоўнага агранома саўгаса “Струкачоўскі” за дасягнутыя поспехі ў барацьбе за высокі ўраджай збожжавых культур. 1979 г.


7 лістапада. Знамянальная падзея адбылася ў жыцці хлебаробаў калгаса “Бальшавік”. Напярэдадні свята Вялікага Кастрычніка гаспадарка адзначыла свой 50-гадовы юбілей. На ўрачысты сход, які адбыўся ў калгасе, прысвечаны гэтай даце, сабраліся святочна апранутыя людзі трох пакаленняў. На касцюмах многіх з іх ззялі ордэны і медалі за баявыя і працоўныя перамогі. Са святам прысутных павіншаваў і ўручыў Ганаровыя Граматы РК КПБ і райвыканкама ветэранам працы і лепшым калгаснікам другі сакратар райкома КП Беларусі Г.С. Затора. Падрыхтавана цэнтральнай бібліятэкай