БАЙКОТ СПІРТНОМУ

Вакол жыццё бурліць, віруе,
Самааддана люд працуе.
Заняты кожны сваёй справай
І ганарыцца ёй па праву.
Ды ёсць прычыны, што спрадвеку
Прыносяць гора чалавеку:
Няшчасце, шкоду, слёзы, боль
Віноўнік: пьянства, алкаголь.
Адкуль прыйшла бяда-навала,
Прынесла гора што нямала?
Няўжо павінны мы згадзіцца,
Каб жыць дык трэба ўдрызг напіцца?
Не можа гэта дрэнь і гадасць
Даставіць людзям шчасце, радасць.
Яна прыносіць толькі гора,
А разам з гэтым слёзаў мора.
Тут нагадаць трэба дарэчы
Мы ж ганьбім гонар чалавечы.
Яшчэ зазначыць трэба ў вершы,
Што алкаголь наш вораг першы,
Што гэты скрыты “дабрадзей”
Каварны злоснік-ліхадзей.
Не бачыць з п’янства нам карысці,
Шукаць з яго патрэбна выйсце!
Дык што рабіць? Як далей жыць?
Што прадпрыняць, каб яд не піць?
Каб трэзвым быць і працаздольным?
Не адчуваць сябе бязвольным?
Няма тут тайны і сакрэта
Вядомы ўсім адказ на гэта:
Сабраць увесь згустак сілы-волі,
Не злоўжываць спіртным ніколі!
Яшчэ больш дзейнае лякарства,
Што лечыць прыступы ад п’янства:
Не браць спіртнога ў рот, у губы
І так пазбавіцца ад згубы.
Гарэлка – яд, дурман, атрава.
Атраву піць не маем права.
Хто п’е, чакае непазбежнасць:
Букет устойлівых хвароб і алкагольная залежнасць.
Без алкаголя не сакрэт,
Бяднее значна госбюджэт,
Затое крэпне год ад года,
Здароўе нацыі, народа!
“Чым далей у лес, тым болей дроў”.
Уявім гэта – стыне кроў.
Ганьба таму і наш праклен,
Пайшоў хто к п’янству на паклон,
Хто ў вытокаў п’янства быў,
Хто ўзаконіў п’янь, развіў!
Пракляцце шлём таму ўдагонку,
Хто вынаходзіў самагонку.
Давер і праца, трэзвасць, згода –
Вось што ў пашане ў народа.
Наяўнасць іх і праяўленне
Нясе ад п’янства нам збаўленне.
Таму дэвіз для нас з табой:
“Байкот гарэлцы, п’янству бой!”
Усе алкагольныя напоі
Не пакідаем у спакоі.
Іх адпраўляем на памойку
А за паслугі ставім “двойку”.
Без алкаголя стала чыста,
Заззяла сонейка ўрачыста,
Не стала гора, слёз, пакут,
Усюды радасць: там і тут.
Куды не кінь свой погляд зоркі,
Людзей не ўбачыш з доляй горкай!
В.Баранаў