Чым жыла Кармяншчына

1950 г. 17верасня. Вучні Новасёлкаўскай школы актыўна дапамагаюць калгасу імя Калініна Барсукоўскага сельсавета ў правядзенні сельскагаспадарчых работ. Пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў вучні старэйшых класаў выцерабілі чатыры гектары ільну.


1960 г. 17 верасня. Торфапрадпрыемства датэрмінова выканала сезонны план па здабычы торфу. Нямалая заслуга ў гэтым камсамольцаў і моладзі.


10 верасня. У першай комплекснай брыгадзе саўгаса “Руднянскі” хуткімі тэмпамі вядзецца будаўніцтва круглага кароўніка. Работы выконвае мясцовая будаўнічая арганізацыя. Памяшканне намечана здать у эксплуатацыю ў канцы гэтага месяца.


1970 г. 15 верасня. Часта выступаюць з канцэртамі перад жыхарамі вёсак Стараград, Пятравічы, Бераставец самадзейныя артысты Задубскага сельскага клуба.


17 верасня. Трохдзённую экскурсійную паездку зрабілі нядаўна ў Брэсцкую крэпасць-герой перадавікі вытворчасці ткацкай фабрыкі імя Клары Цэткін.


1980 г. 20 верасня. Саўгасу імя Чапаева ва ўборцы ўраджаю дзейсную дапамогу аказваюць навучэнцы Гомельскага гандлёва-кулінарнага вучылішча.


1990 г. 15 верасня. У гэтыя дні на палетках калгасаў і саўгасаў усё часцей можна ўбачыць жыхароў г.п. Карма, якія прыйшлі хлебаробам на дапамогу ва ўборцы ўраджаю.
Падрыхтавала Кармянская цэнтральная бібліятэка