Хлебаробы вобласці сабраліся на сваё галоўнае свята

Яшчэ ў Карме з прадстаўнікамі Кармянскага раёна, а на гэты раз было вырашына везці ў Мазыр кіраўнікоў гаспадарак, сустрэўся старшыня райвыканкама І.А. Навуменка. Ён сказаў некалькі слоў аб значнасці падзеі, пажадаў добрага адпачынку. А дзевятай гадзіне наш аўтобус рушыў у не блізкую дарогу. На ўездзе ў сталіцу абласных Дажынак-2010 да нас далучыўся куратар, які да самага ад’езду працаваў з нашай дэлегацыяй. Святочна прыбраны Мазыр, асабліва цэнтральная плошча імя Леніна, радаваў вока разнастайнасцю колераў. Роўна ў рад на працягу дзвюх вуліц выстраілася сельскагаспадарчая тэхніка, сучасная і ўжо прэтэндуючая на месцы ў музеях, але яшчэ даволі трывалая.


Асаблівую ўвагу прыцягнуў грузавік “АА”, так званая палутарка, адзін з нашых, хоць і з цяжкасцю, але ўціснуўся ў кабіну аўтамабіля. Народ з цікавасцю аглядаў трактары, камбайны, іншыя агрэгаты як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. Вельмі папулярнымі ў людзей былі рады з мяснымі і малочнымі вырабамі. Іх прадставілі Калін-кавіцкі, Жлобінскі, Гомельскі мя-сакамбінаты, Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, “Палесскія сыры”. Тут жа можна было прадэгусціраваць прадукцыю, з паходнай кухні раздавалі жадаючым гарачы, духмяны мясны булён. То тут, то там гучала музыка, чуліся спевы, праводзіліся разнастайныя конкурсы, віктарыны. Афіцыйным цэнтрам абласнога свята “Дажынкі-2010” стаў гарадскі Палац культуры.


Менавіта на яго пляцоўцы развярнуліся галоўныя падзеі фестываля-ярмаркі. Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства і ўзнагароджанні яго галоўных герояў – работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці, заняўшых прызавыя месцы, прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Пракапенка, старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васілій Паўлоўскі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Марына Бондар і многія іншыя прадстаўнікі органаў улады і дзяржаўнага кіравання. Нашу дэлегацыю ўзначалілі старшыня Кармянскага райвыканкама Іван Навуменка і намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраў-лення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Андрыянаў.


У 15 намінацыях фестываля прайшло ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў аграпрамыслова-га комплексу Гомельшчыны – пераможцаў абласных спаборніцтваў. Яны адзначаны за дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў, вырошчванні льну і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2010 годзе. На жаль, нашы прадстаўнікі не былі адзначаны ні ў адной намінацыі. Гэты год быў няўдалы для хлебаробаў Кармянскага раёна. У гонар гасцей быў дадзены вялікі святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы Мазырскага раёна.
Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара