«Далучы сваю далонь»

Дзевяць гадоў таму ЮНЕСКА абвясціла 21 лю­тага Міжнародным днём род­най мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную раз­настайнасць. І цяпер, у гэты дзень у кожнай краіне аддаюць даніну павагі роднай мове.

У гімназіі г.п. Карма 21 лю­тага з раніцы карэспандэнты- старшакласнікі бралі інтэрв’ю ў настаўнікаў і вучняў гімназіі, з мэтай выяўлення папулярнасці беларускай мовы. Яны спрабавалі знайсці адказ на актуальнае пытанне: што трэба зрабіць для таго, каб родная мова загучала ў нашым паўсядзённым жыцці, каб мы, беларусы, “не цураліся” яе? Вынікам іх працы стала правя- дзенне акцыі “Далучы сваю да­лонь”. Яе агранізатары заклікалі ўсіх: “Калі ты за тое, што кож­ны беларус павінен ведаць сваю родною мову – далучы сваю далоньку да нашых, пад­трымай беларускую мову!” На плакатах, якія былі расклеены ў гімназіі, з’явілася вельмі шмат далоняў. Маленькія і вялікія, яны накладаліся адна на адну, іх нават цяжка было падлічыць! Такім чынам высветлілася, што ў гімнаіі з павагай адносяцца да роднай мовы, а словы Пімена Панчанкі: “Кажуць, мова мая аджывае век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, як раса, як сляза, як зара.” сталі своеасаблівым эпіграфам гэтага дня.

Вучні 11 класа гімназіі

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"