С первым весенним днем!

Да лагодных дзянькоў недалёка,
І нядоўга чакаць цяпла.
Сёння сонца ўстала з палёгкай,
Кветка ў зацішку прарасла.
І вясна над барамі, над полем,
Як дзяўчына, ад сну ўздыхне,
Усміхнецца травіначцы кожнай,
Птушкай першаю запяе.
І вясны, як кахання нап’ецца,
І бяроза, і клён малады,
Сокам чыстым галінка нальецца,
І адступяць сталыя гады.
І дзянёк малады і памыты
Ўсміхнецца шчасліва вясне,
Па-сяброўску душэўна, адкрыта
І мяне ў маладосць пазаве…
Зоя Гарбачова

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"