Легенды і паданні нашага краю

Прыгадваю гэтыя словы выдатнага нашага песня­ра і думаю вось пра што. Жывем і не задумваемся, што валодаем вялікім скарбам – роднай зям­лёй, з яе лясамі, палямі, рэкамі, прыгожай прыродай і, самае галоўнае, людзьмі. Ходзім па гэтай зямлі і не задумваемся, што ходзім па вялікім скарбе. І не пра матэрыяльнае перш за ўсё цяпер гаворка…

У нас такая зямля, такія людзі, такая духоўная спадчына – на зайздрасць многім народам! Усё гэта было вялікім натхнен­нем не толькі для такіх паэтаў, як Купала ці Багдановіч. Сама наша зямелька, палітая потам і крывёю многіх пакаленняў, нат­хняла нашых продкаў на зма­ганне за свабоду, на стварэнне прыгожага, на само годнае жыццё. І ў гэтым нам бачыцца вялікі сэнс.

Цяпер жа, калі па розных прычынах, парушыліся сувязь пакаленняў і многія мараль­ныя арыентыры, мы можам выхоўваць новыя пакаленні беларусаў менавіта на гэтай на­шай спадчыне. Выхоўваць пра

любоў да родных мясцінаў, праз захапленне прыродай і людзьмі, якія жылі і жывуць на нашай старонцы, духоўнай спадчы­най і традыцыямі, праз лепшыя прыклады тых, хто жыў, жыве і працуе побач.

Раней як было: бабулі і дзядулі, бацькі з пакалення ў пакален­не перадавалі сваім дзецям і ўнукам гэтыя скарбы – легенды і паданні роду і роднай зямлі, га­спадарчы і жыццёвы вопыт, свае здольнасці, а самае галоўнае – вучылі жыць і быць нягоршымі за сваіх продкаў, за суседзяў, за іншых, быць працаўнікамі, гаспадарамі, беларусамі, проста прыстойнымі людзьмі. Цяпер далёка не заўсёды мы можам ўсё гэта назіраць у сем’ях. Вось чаму адным з выйсцяў для нас, дарослых, настаўнікаў, бачу, як казаў класік, наступнае: “пачнем збіраць зярно к зярняці, былое ў думках уваскрашаць, каб быт на новы лад пачаці і сеўбу новую па­чаць!”.

Працуючы настаўнікам гіс-торыі ў школе, задумваўся над пытаннямі: “Нашай гісторыі дзясяткі тысяч, і нават больш за сто тысяч, гадоў. А што мы пра яе ведаем? Што ведаем пра тых людзей, якія жылі тысячу, пяць­сот, трыста, сто… год таму? Пра тыя падзеі, людзей. Чым яны жылі, што любілі і рабілі, у што верылі? Ведаем, што было, на­прыклад, у Гомелі, ці ў нашых суседзяў – у Чачэрску ці Рагачо­ве… А ў нас? Чым мы горшыя? Наша ж гісторыя не менш багатая і цікавая? Як жа можна даведацца пра ўсё гэта? Нікому старонняму гэта не патрэбна і ніхто, акрамя нас саміх, не зможа гэта зрабіць. І гэта магчыма толькі разам, агульнымі намаганнямі. Вось чаму рэдакцыя нашай раёнкі распачынае вельмі добрую справу — новы праект у выглядзе краязнаўчай старонкі, дзе варта б было сабраць усё, што нам вядома аб нашым мінулым, параскіданае па крупінках, вядо­мае толькі асобным людзям, на месцах: у школах, бібліятэках, мясцовых клубах, вядомае асоб­ным жыхарам нашых вёсачак.

А наша ж спадчына побач з намі: у гэтых рэчках, азёрах, курганах, на могілках… І за ўсім стаяць легенды і паданні. Гэта толькі здаецца, што ўсё ўжо стра­чана альбо схавана ад нас. Толькі варта капнуць, як, здаецца, пачы­наюць дапамагаць продкі, і нам усё адкрыецца.

Вось чаму я заклікаю нашых настаўнікаў, работнікаў культу­ры, вучняў, паважаных нашых сталых землякоў, старажылаў, усіх, каму гэта цікава, хто не­абыякавы да таго, што можна распавесці свайму дзіцю, на прыкладзе чаго можна пака­заць што добра і што дрэнна, падзяліцца сваёй інфармацыяй і, пакуль гэта яшчэ канчаткова ўсё не загінула, запісаць, апісаць, зафіксаваць, пакінуць нашчад­кам. Каб нам таксама можна было чым і кім ганарыцца. Наша зада­ча – паказаць усю тую багатую гістарычную і духоўную спад­чыну, якой славіцца наш край са старажытнасці да нашых дзён.

Мяркуемая рэгулярнасць вы­хаду краязнаўчага аркуша – раз у месяц. Яго далейшы выхад, змест і змястоўнасць цалкам залежаць ад зацікаўленасці чытачоў, мясцовых краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў… Дасылай­це інфармацыю па электроннай пошце, яе адрас: zaranadsozam@tut.by, прыносьце ў рэдакцыю, або дасылайце лісты, свае матэ­рыялы, усё тое, чым вы можаце падзяліцца па адрасу:247170, г.п. Корма, вул. Рабочая, 9. Тады будзе ўсім цікава і карысна. Ду­маю, рэдакцыя з вялікай ахвотай іх надрукуе. Вось мяркуемая тэ­матыка бліжэйшых выпускаў:

Назвы нашага краю.

Маўклівыя сведкі мінуўшчыны (пра курганы, камяні і крыжы).

Кармяншчына літаратурная (пра літаратурную спадчыну Кармяншчыны).

У гады выпрабаванняў (да юбілею Вызвалення Кармянш­чыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).

Прыродная спадчына нашага краю.

Прымхі і забабоны нашых землякоў.

Іншае.

Дасылайце свае пажаданні і прапановы. Памятайце, усё за­лежыць толькі ад нас саміх!

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"