“Зажынкі”. Першы сноп – гаспадарок

З гэтым народным святам звязаны пачатак збору ўраджаю. Не буду падрабязна рассказваць пра ўвесь абрад, бо газета не адзін раз спавядала чытачам паходжанне і значэнне “зажынак”.

Першымі з сельгаспрадпрыемстваў раёна “Зажынкі” правялі ў філіяле “Стараград” ААТ “Кармааграсервіс”. У поле выйшлі некалькі камбайнаў, сабраліся гаспадары і госці. Удзельніцы фальклорнага ансамб-ля Стараградскага сельскага Дома культуры славілі камбайнераў, ды­рэктара ААТ “Кармааграсервіс” Сяр­гея Мікалаевіча Шведзенка песнямі і вершамі, якія прысвячаліся жніву. Яму затым і было прадастаўлена сло­ва. Сяргей Мікалаевіч адзначыў нека­торыя асаблівасці гэтай уборачнай, з якімі цяжкасцямі прыйшлося сутык­нуцца.

Намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама Таццяна Валянцінаўна Шэхцер павіншавала ўсіх з пачаткам уборачнай, пажадала важкага ўраджаю.

Са словамі прывітання да прысутных звярнулася старшыня Стараградскага сельскага Савета Зінаіда Данілаўна Ка­зачок.

Кіраўніку гаспадаркі С.М. Шведзенку быў прыпаднесены каравай.

Старэйшая ўдзельніца фальклёрнага калектыву, працоўны стаж якой быў звя­заны з гаспадаркай, Вера Іванаўна Лупя­чэнка зажала першыя каласкі, сноп з іх яна ўручыла дырэктару.

Час хутка бяжыць, пачалося жніво, а значыць недалёка і да восені.

Віктар Ільюшчанка

Фота М. Багдановіча

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"