У гарадскім Доме культуры Кармы ў нядзелю праходзіў агляд-конкурс вакальных ансамбляў і ансамбляў народнай песні з найменнем “Народны аматарскі калектыў”

У гарадскім Доме культуры Кармы ў нядзелю праходзіў агляд-конкурс вакальных ансамбляў і ансамбляў народнай песні з найменнем “Народны аматарскі калектыў”. Дваццаць шэсць калектываў радавалі сваёй творчасцю гледачоў і прадстаўнічае журы. У яго склад увайшлі: галоўны дырыжор камернага хору дзяржаўнай установы “Гомельская абласная філармонія”, лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Канстанцінаўна Сакалова – старшыня журы; выкладчык ДУА “Гомельскі дзяржаўны коледж мастацтва імя Сакалоўскага”, магістр музыкі Наталля Аляксееўна Цітова; кіраўнік прадзюсерскага цэнтра дзяржаўнай установы “Гомельская абласная філармонія” Алена Аляксандраўна Андрыжыеўская; выкладчык ДУА “Кармянская дзіцячая школа мастацтваў” Наталля Барысаўна Палякова. Калі казаць прасцей, перад калектывамі стаяла задача пацвердзіць званне “народны”. Усе выканаўцы паказвалі сваё выканаўніцкае майстэрства. Многіх хацелася слухаць яшчэ і яшчэ. Пералічу ўсіх выканаўцаў, яны гэтага вартыя. Выдатна выступілі: народны фальклорны калектыў “Крыніцы” Глазоўскага СДК Буда-Кашалёўскага раёна; народны вакальны калектыў “Калініца” Камунараўскага палаца культуры Буда-Кашалёўскага раёна; народны вакальны ансамбль “Веткаўчанка” Веткаўскага ГДК Веткаўскага раёна. Асабліва адзначу народны ансамбль песні “Славяне” Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя Сухога г. Гомель (на здымку). Іх галасы краналі і нікога не пакінулі раўнадушным.
Пасля выступілі: народны вакальны ансамбль “Купава” палаца культуры вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш” г. Гомель; народны ансамбль народнай песні “Харашуха” Цярэшкавіцкага СДК Гомельскага раёна; народный ансамбль народнай песні “Чараўніцы” Заліпскага СДК Гомельскага раёна; народны ансамбль народнай песні “Світанак” Дома культуры рабочага пасёлка Бальшавік Гомельскага раёна; народны ансамбль народнай песні Пакалюбіцкага СДК Гомельскага раёна; народны вакальны ансамбль “Медуніца” г. Добруш; народны мужскі вакальны ансамбль “Талака” г. Добруш; вакальны ансамбль “Вдохновение” ДУА “ДШМ г. Добруш”; народны ансамбль “Дабысянка” Краснабярэжскага СДК Жлобінскага раёна; народны ансамбль “Сузор’е” Каратковіцкага СДК Жлобінскага раёна; народны вакальны ансамбль ДУК “Жлобінскі гарадскі цэнтр культуры”; народны вакальны ансамбль “Жывыя крыніцы” Ворнаўскага СДК Кармянскага раёна; народны вакальны ансамбль “Гармонія” ДУК “Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”; народны вакальны калектыў “Радасць” ДУА “ДШМ п. Доўск” Рагачоўскага раёна; народны вакальны ансамбль “Экспромт” Рагачоўскага гарадскога Дома культуры; народны ансамбль народнай песні “Натхненне” Парычскага ГДК Светлагорскага раёна; народны ансамбль народнай песні “Радасцея” Прудкоўскага СДК Светлагорскага раёна; народны ансамбль народнай песні “Чыркаўчанка” Чыркавіцкага цэнтра вольнага часу Светлагорскага раёна; народны ансамбль народнай песні “Маладзіцы” Баравікоўскага СДК Светлагорскага раёна; народны фальклорны ансамбль “Сузор’е” Якімаваслабадскога ДК Светлагорскага раёна; народны ансамбль “Палесачка” Палескага цэнтральнага сельскага Дома культуры Чачэрскага раёна; народны ансамбль народнай музыкі і песні “Чачэрскі гармонік” гарадскога Дома культуры г. Чачэрска.
Не сумняваюсь, што ўсе калектывы ўразілі журы сваім майстэрствам і талентам.
Віктар Ільюшчанка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"