На Івана на Купалу…

концертЗ 6 на 7 ліпеня па новаму стылю ў Беларусі адзначаецца свята – Іван Купала. Гэта адно з самых загадкавых гулянняў, якое звязана з летнім сонцастаяннем. У старажытнай Беларусі палілі вогнішчы, каб прагнаць нячысцікаў, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі, каб даведацца ці выйдуць замуж. А яшчэ існавала паданне пра папараць-кветку. Быццам яна расцвітае толькі на гэта свята. Тому, хто яе знойдзе, адкрыюцца ўсе таямніцы зямлі, з дапамогай гэтай кветкі можна знайсці клады, а яшчэ яна аберагала людзей ад пярэваратняў, ваўкалакаў, ведзьмакоў.
“Купальскія дзівы” – так называлася праграма, якую жыхарам і гасцям Кармы прадставіў калектыў Акцяброўскага цэнтра фальклору. Купалінка, якая была вядучай свята, прапанавала гледачам розныя ігрышчы, якія бытавалі ў нашай мясцовасці. А свае музычныя нумары дарыў наш праслаўлены народны фальклорны калектыў “Луца” Акцяброўскага цэнтра фальклору.
Цёпла прымалі выступленне калектыва “Ярыца” з горада Жлобіна.
Завяршылася свята народным гуляннем.
Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"