Старт уборачнай кампаніі дадзены

DSC_0761 IMG_2131 DSC_0777 DSC_0806На жытнёвым полі ля вёскі Ворнаўка прайшло абрадавае дзеянне – “Зажынкі”. Сімвалізуе яно пачатак уборкі ўраджаю. Няпроста будзе якасна правесці работы КСУП “Саўгас “Кармянскі”. На большасці палеў непагадзь палажыла каласы. Але ёсць упэўненасць, што той атрад камбайнераў, які сфарміраваны, управіцца з уборкай хлеба.

Але вернемся да абрада. Камбайны выстраіліся на спецыяльна падрыхтаванай пляцоўцы. Да камбайнераў прыбылі госці: старшыня Кармянскага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Аляксандравіч Ясонаў, старшыня Кармянскага раённага Савета дэпутатаў Таццяна Валянцінаўна Шэхцер, старшыня абкама прафсаюзаў ра-ботнікаў дзяржаўных органаў Марыя Андрэеўна Бондар, намеснікі старшыні райвыканкама.

Удзельніцы народнага фальклорнага ансамбля “Луца” Акцяброўскага цэнтра фальклора праспявалі здравіцу, затым папрасілі блаславіць усіх прысутных на жніво. Пасля малітвы пачалі зажынаць снапы.

Загадзя падрыхтаваныя снапы былі ўручаны А.А. Ясонаву і камбайнерам.

Затым слова прадаставілі дырэктару КСУП “Саўгас “Кармянскі” Яўгену Мікалаевічу Вараб’ёву. Які сказаў, што хлеб трэба ўбраць у сціслыя тэрміны і якасна.

У сваім звароце да ўдзельнікаў жніва А.А. Ясонаў адзначыў, што “Зажынкі” – гэта адно з важных святаў нашай краіны. Яно яднае людзей нераўнадушных да нашай зямлі. Гэта нялегкая праца патрабуе самааддачы, высокага прафесіяналізму, адказнасці. Аляксей Аляксандравіч выказаў словы падзякі за нялегкую працу на блага ўсіх людзей, якія жывуць у нашай дзяржаве.

Словы падзякі ў адрас хлебаробаў таксама выказала                   М.А. Бондар.

Кіраўнік раёна прыняў каравай, спечаны з мукі ўраджая 2013 года.

Першы сакратар раённага камітэта ОО “БРСМ” Святлана Валер’еўна Караткевіч уручыла сцяжкі с сімволікай маладзёжнай арганізацыі маладому камбайнеру Аляксандру Аляксандравічу Андрэйчыкаву.

Такія абрадавыя святы прайшлі ва ўсіх гаспадарках раёна. Старт уборачнай кампаніі дадзены.

Віктар Ільюшчанка

Фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"