Аб рабоце 4 сесіі парламента

ЩеповУ адным з нумароў раённай газеты “Зара над Сожам” мы паведамлялі аб рабоце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслава Аляксандравіча Шчэпава ў нашым раёне. Пасля прыёму грамадзян наш карэспандэнт Віктар Ільюшчанка папрасіў Вячаслава Аляксандравіча расказаць аб дзейнасці парламента.

— Зраблю акцэнт на рабоце 4 сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая завяршылася 26 чэрвеня. У выніковым слове старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі адзначана, што важнейшым момантам работы сессіі было пасланне беларускаму народу і парламенту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Цэнтральны тэзіс паслання: “здаровая і сільная эканоміка”. Абапіраючысь на яго, дэпутацкі корпус праводзіў мэтанакіраваную работу па ўдасканаленню заканадаўства, якое накіравана на павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, развіццё фінансавага рынку, прадпрымальніцтва, удасканаленне дзяржаўнага рэгулявання эканомікі.
— У ходзе сессіі прымаліся заканадаўчыя праекты?
— Так. За час чацвертай сессіі было прынята 60 законапраектаў, якія тычыліся розных накірункаў сацыяльна-эканамічнага і грамадскага жыцця. Важнай падзеяй, якая будзе ўплываць на развіццё заканадаўства нашай краіны, стала падпісанне Дагавора аб Евразійскім эканамічным саюзе. Рэалізацыя дагавора запатрабуе актыўнай законатворчай дзейнасці і работы ўсіх галін ўлады ў адпаведнасці з галоўнай мэтай створанага саюза – аб’яднанне намаганняў нашых дзяржаў у забеспячэнні канкурэнтаздольнасці эканомік і павышэння дабрабыту і якасці жыцця грамадзян. Для гэтага, а таксама для абароны нацыянальных інтарэсаў дэпутаты разам з экспертамі старанна прапрацоўвалі кожную норму заканадаўства. У ходзе чацвёртай сесіі такая прапрацоўка тычылась пытанняў цэнаўтварэння, дзейнасці натуральных манаполій, развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і паслуг электрасувязі, транспартнага комплекса Беларусі.
Нашых грамадзян хвалюе стан экалогіі, якая ўплывае на якасць жыцця. Быў перапрацаваны Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь, падрыхтавана новая рэдакцыя Закона “Аб ахове азонавага слою”, узмоцнена адказнасць за правапарушэнні ў сферах палявання і рыбалоўства. На сесіі распачаты шэраг крокаў па абароне эканамічных інтарэсаў і сацыяльных правоў грамадзян. У прыватнасці, будзе узмоцнена адказнасць работадацеляў за несвоечасовую выплату заробку і абавязковых страхавых узносаў. Выпрацаваны новыя падыходы да ўстанаўлення мінімальнага заробку, вызначэнню пражытачнага мінімуму. Удасканален механізм фінансавання прафесійных пенсій.
Прыняты ў другім чытанні праект Закона “Об унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове здароўя”, устаноўлены гарантыі права на бясплатную медыцыну, замацаваны меры па ўдасканаленню сістэмы прафілактыкі захворванняў і лекавага забеспячэння насельніцтва.

Важным вынікам сесіі стала прыняцце законапраектаў у галіне культуры, карэкціроўка заканадаўства ў такой патрэбнай для духоўнага дабрабыту грамадства сферы, як бібліятэчная справа.
Упершыню на заканадаўчым узроўні замацаваны асновы дзяржаўнай палітыкі ва ўзаемадзеянні з беларускай дыяспарай. Прыняты праект Закона “Аб беларусах замежжа”.
У сувязі з узнікненнем сучасных пагроз і выклікаў разгледжаны пакет дакументаў аб нацыянальнай бяспецы, забеспячэнні законнасці і правапардку ў барацьбе з гандлем людзьмі, тэрарызмам, адмываннем крымінальных прыбыткаў, па забеспячэнню пагранічнай бяспекі, удасканаленню оператыўна-вышуковай дзейнасці.
Актам гуманізму з боку дзяржавы стала прыняцце Закона аб амністыі.
Звяртаючысь да міжнародных аспектаў дзейнасці спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адзначыў ратыфікацыю шэрагу дамоўленасцяў у рамках Мытнага саюза, СНД, іншымі краінамі ў сферах гандлёва-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, пенсіённага забеспячэння і адукацыі.
— Некалькі слоў аб міжпарламентскіх сувязях.
— Яны былі дынамічнымі. У тым ліку і ў рамках Саюзнай дзяржавы. У апошняй дэкадзе чэрвеня ў Брэсце завяршыла работу 46 сесія Парламентскага Схода Саюза Беларусі і Расіі, на якім абмяркоўваўся ход рэалізацыі мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівая ўвага — патрыятычнаму выхаванню моладзі. Тэматыка Перамогі заняла цэнтральнае месца і ў рабоце дэпутатскага корпуса ў рэгіёнах.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"