ЧЫМ ЖЫЛА КАРМЯНШЧЫНА

корма1 верасня 1984 года. Стаўшы на працоўную вахту ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, калектыў змены №3, якую ўзначальвае Валянціна Рыгораўна Мядз-ведская, узяў павышаныя абавязацельствы. За сем месяцаў выпушчана 260 тон ільновалакна пры заданні – 250.
Рэкорднай выпрацоўкі дасягнула змена 16 жніўня. Калектыў выпусціў адну тону доўгага валакна пры норме 440 кілаграмаў і паўтары тоны кароткага, пры плане 998 кілаграмаў.
Узоры ў працы паказваюць рабочыя Таццяна Пятроўна Шаферава, Валянціна Іванаўна Cаломчанка, Тамара Пятроўна Седзіна і іншыя.
24 верасня 1974 года. Больш трох гадоў вучні сёмага класа Кармянскай сярэдняй школы-інтэрната вядуць сяброўскую перапіску з балгарскімі піянерамі. Яны абменьваюцца пасылкамі, у якіх сувеніры, паштоўкі, фотаздымкі, кнігі.
У гонар святкавання 30-годдзя з дня вызвалення Балгарыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў піянеры правялі збор на тэму «Наша сяброўства з Балгарыяй». Класны кіраўнік 7 «А» класа Марыя Рыгораўна Мурашкова расказала рабятам на зборы пра жыццё балгарскага народа ў мінулым і аб тым, якой стала Балгарыя зараз. На зборы пры дапамозе эпідыяскопа прысутным былі паказаны фотаздымкі, якія дасланы з Балгарыі. Гучалі балгарскія і савецкія песні.Сяброўства нашых і балгарскіх піянераў развіваецца і ўмацоўваецца.
Падрыхтавала
Кармянская центральная бібліятэка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"