Чым жыла Кармяншчына

корма3 лістапада 1984 год. У сярэдняй школе №1 рыхтуюцца да XII міжнароднага фестывалю моладзі і студэнтаў. У класах аб’яўлены конкурс на лепшую эмблему фестываля. Журы адзінагалосна прызнала лепшай эмблему, якую намалявала вучаніца 10 «А» класа Ала Захарэнка.
Камсамольцы збіраюць матэрыялы аб прайшоўшых раней фестывалях, афармляюць альбомы, знаёмяцца з замежнымі маладзёжнымі арганізацыямі.
5 лістапада 1974 год. Калі вы зойдзеце ў Кармянскі кніжны магазін, міжволі звернеце ўвагу на прыгожа аформленыя паліцы і стэнды. Працуюць тут Люба Андросенка і Алёна Караткевіч.
Калектыў магазіна спаборнічае з кніжным магазінам горада Чачэрска. У сваёй працы дзяўчаты дабіваюцца плённых поспехаў. План тавараабароту ў кастрычніку выканан на 120 працэнтаў. Л. Андросенка і А. Караткевіч змагаюцца за прысваенне звання магазіну высокай культуры абслугоўвання.
12 лістапада 1974 год. У Літвінавіцкай сярэдней школе імя П.М. Лепяшынскага рабяты вывучаюць трактарную справу. Добра выкладае гэты прадмет Мікалай Лук’янавіч Лосеў. Навучэнцы з цікавасцю знаёмяцца з будовай трактара, сельскагаспадарчымі машынамі. Многія выпускнікі школы працуюць механізатарамі.
22 лістапада 1984 год. Актывізавалася работа Куракаўскага сельскага клуба, калі за справу ўзяўся энтузіяст Уладзімір Зарубанаў. Тут працуюць гурткі мастацкай самадзейнасці. Створаны вакальна-інструментальны ансамбль.
Працаўнікі саўгаса прыходзяць у клуб, каб цікава і змястоўна адпачыць. На раённым агля-дзе вакальна-інструментальны ансамбль заняў першае месца і будзе прымаць удзел у абласным аглядзе мастацкай самадзейнасці.
Зараз артысты рыхтуюць канцэртную праграму, прысвечаную 40-годдзю Вялікай Перамогі.
Заўсёды людна вечарамі ў сельскім клубе. Ідзе сюды моладзь, бо кожны знаходзіць сабе заняткі па душы.
Падрыхтавала
Кармянская цэнтральная бібліятэка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"