ЧЫМ ЖЫЛА КАРМЯНШЧЫНА

корма16 студзеня 1955года. Цікава праводзіць заняткі па фізіцы настаўнік Літвінавіцкай сярэдняй школы тав. Ладзік. Тут добра абсталяваны фізкабінет, ёсць электраэнергія. У фізічным кабінеце праводзяцца ўсе неабходныя доследы. Пры школе арганізаваны тэхгурток, у якім навучэнцы знаёмяцца з асновамі слясарнай і сталярнай справы.
16 студзеня 1965 года. Анастасія Іванова заняла першае месца ў сацыялістычным спаборніцтве даярак калгаса «Перамога». Яна атрымала ад кожнай каровы ў мінулым годзе больш як па паўтары тысячы кілаграмаў малака.
У новым годзе Анастасія Іванаўна дала слова надаіць 1650 кілаграмаў малака. Старанна працуе жанчына. Штодзён надойвае ад каровы па 5-6 кілаграмаў малака.
29 студзеня 1985года. У час зімовых канікулаў група вучняў старэйшых класаў Акцяброўскай сярэдняй школы разам з настаўнікам гісторыі А.В.Сцепаненкам наведалі сталіцу нашай Радзімы – Маскву. Пабывалі на Краснай Плошчы, у Маўзалеі Уладзіміра Ільіча Леніна, наведалі ўсе памятныя мясціны сталіцы, звязаныя з жыццём правадыра сусветнага пралетарыяту.
Вялікае ўражанне засталося ад святкавання Новага года ў Лужніках.
Пазнаёміліся з рабятамі з 379 школы сталіцы. Яны расказалі пра свае школьныя справы, пра свой горад.
Падрыхтавала Кармянская цэнтральная бібліятэка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"