Конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў

Герб5 копияНа базе Уваравічскага ГДК Буда-Кашалёўскага раёна, 4 красавіка 2015 года прайшоў VII абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”. Конкурс праводзіўся з мэтай аднаўлення, захавання і пераемнасці традыцыйнага танцавальнага мастацтва, выхавання ў падрастаючага пакалення патрыятычных пачуццяў, умацавання нацыянальнай самасвядомасці, адметнасці праз аўтэнтычны танец, музыку, народны этыкет, касцюм. Гэтае мерапрыемства ставіць перад сабой наступныя задачы: далучэнне дзяцей, падлеткаў, моладзі да лакальнай танцавальнай спадчыны бацькаўшчыны; практычнае заснаванне імі мясцовых узораў; папулярызацыя і перадача іх нашчадкам.
У конкурсе прымалі ўдзел дзіцяча-юнацкія танцавальныя пары ўстаноў культуры, рабочая моладзь, культасветработнікі, носьбіты танцавальнага фальклору, якія спаборнічалі паміж сабой у шасці ўзроставых групах: 1 група – 9-10 гадоў; 2 група – 11-12 гадоў; 3 група – 13-14 гадоў; 4 група – 15-16 гадоў; 5 група – моладзь, культасветработнікі; 6 група – носьбіты танцавальнага фальклору.
Кармянскі раён на конкурсе прадстаўлялі дзве пары: Анастасія Сіманкова і Дзяніс Рыбянкоў, Вольга Захарэнка і Іван Ігнаценка, якія спаборнічалі ў 5 узроставай групе. У ёй спаборнічала 19 пар з Гомельскага, Буда-Ка-шалёўскага, Чачэрскага, Кар-мянскага, Веткаўскага, Доб-рушскага, Рэчыцкага, Лоёўска-га, Рагачоўскага і Жлобінскага раёнаў.
Выконвалася пяць танцаў: “Полька ў два бакі”, “Карапэт”, “Сербіянка”, “Какетка”, “Мат-лёт”. Усе яны самабытныя і ў кожным раёне яны танчацца па-рознаму. Нашы пары паказалі мясцовы варыянт.
Журы вельмі сур’ёзна ацэньвала кожнае выступленне па наступных крытэрыях: дакладнасць ведання кампазіцыі танца; ступень захаванасці мясцовага стылю; музыкальнасць выканання; самабытнасць і адметнасць выканання; наяўнасць касцюмаў, вырабленных і па-мастацку аздобленых згодна з мясцовай традыцыяй.
Пасля падвядзення вынікаў спаборніцтва нашы пары занялі першае і другое месца у сваёй групе. (Анастасія Сіманкова і Дзяніс Рыбянкоў – 1 месца, Вольга Захарэнка і Іван Ігнаценка – 2месца).
Дзякуючы Людміле Рыгораўне Саломінай (мастацкі кіраўнік народнага ансамбля песні і танца “Спадчына”, якая сапраўды любіць народны танец і перадае сваё майстэрства), нашы танцавальныя пары ўжо не першы год займаюць прызавыя месцы на гэтым конкурсе. Будзем спа-дзявацца, што і ў будучым годзе яны будуць на вышыні.
Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка
(па матэрыялах цэнтра культуры і вольнага часу)

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"