Палажэнне аб правядзенні ІІ абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Шамякіна, прысвечанага 70-годдзю Перамогі

литературный конкурсАбласны літаратурны конкурс імя Івана Шамякіна, прысвечаны 70-годдзю Перамогі, на лепшы твор праводзіцца з 25 лютага па 20 красавіка 2015 года.
Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу з’яўляецца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Мэта конкурса – выяўленне і падтрымка найбольш таленавітых маладых аўтараў Гомельшчыны, стварэнне твораў, прысвечаных веліч-наму подзвігу беларускага і савецкага народаў у барацьбе з фашызмам.
Аўтары ўдзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна. Пры гэтым яны гарантуюць, што аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта гэтым аўтарам і выключнае права на іх публікацыю не перададзена трэцім асобам. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці, творчая моладзь ад 16 да 32 гадоў.
Конкурс праводзіцца ў намінацыях: «паэзія» ( 1 верш), «проза» (апавяданне, замалёўка, памерам да 7 аркушаў), «публіцыстыка і літаратурная крытыка» (памер не болей 5 друкаваных аркушаў).
Аўтары дасылаюць на электронны адрас literaturniy2015.konkurs@yandex.ru наступны пакет дакументаў:
– тэкст твора на беларускай альбо рускай мове ( у акрэсленых вышэй памерах).
– заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова павінна быць змешчана намінацыя, анатацыя твора, паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан, хатні адрас, кантактны тэлефон, а таксама дадзеныя пашпарта).
Калі аўтар не прадстаўляе поўны пакет дакументаў, аргкамітэт мае права адхіліць твор ад удзелу ў конкурсе. Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць аб згодзе аўтара. У выпадку перамогі – на размяшчэнне дадзенага твора ў друкаваных і электронных СМІ і на наступную магчымую публікацыю гэтага твора на безганарарнай аснове ў альманахах «Літаратурная Гомельшчына» і «Метамарфозы» або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчана па выніках конкурсу, у тым ліку і на сайце СПБ. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы, як падчас дзеяння дадзенага конкурсу, так і пасля яго.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства, ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці.
Творы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Перапіску з аўтарамі аргкамітэт конкурсу не вядзе. Члены журы не могуць удзельнічаць у конкурсе.
Вынікі аб’яўляюцца не пазней 1 мая 2015 года ў СМІ Гомельскай вобласці.
У склад журы ўваходзяць вядучыя майстры слова, прадстаўнікі заснавальнікаў і арганізатараў.
Крытэрыі ацэнак журы: валоданне літаратурнай беларускай мовай; пісьменнасць; мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора; творчая самастойнасць.
Вынікі працы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляецца заснавальнікам конкурсу. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.
Па выніках конкурсу праводзіцца ўзнагароджанне пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных дыпломаў заснавальнікаў і арганізатараў конкурсу. Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя І. Шамякіна, прысвечанага 70-годдзю Перамогі». Аргкамітэтам, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць заснаваны спецыяльныя прызы для пераможцаў конкурсу. Узнагароджанне праводзіцца ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам заснавальнікаў конкурсу, прадстаўнікоў пісьменніцкай грамадскасці, дзеячаў культуры, пра якое ўдзельнікі конкурсу даведаюцца праз афіцыйнае запрашэнне альбо паведамленне на сайце пісьменніцкай арганізацыі.
УВАГА: іншыя творчыя конкурсы Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў» Беларусі на сайце pismenik.by.
Саюз пісьменнікаў Беларусі

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"