На Купала ночка мала

купалаЗагадкавае, таямнічае, прывабнае, вяселае – такімі словамі можна апісаць свята Іван  Купала, якое выпадае на ноч з 6 на 7 ліпеня. У нашым горадзе свята праходзіла на Цэнтральнай плошчы каля ЦКіД. Калектыў работнікаў культуры падрыхтаваў выдатнае мерапрыемства: гледачы дапамагалі казачным персанажам, героям прадстаўлення, ратавать зачараванага Нептуна.

Вядучыя далучалі прысутных у ход мерапрыемства: загадвалі цікавыя загадкі пра лекавыя травы, Купальскія традыцыі і абрады. Людзі аказаліся на дзіва эрудыраванымі.
Затым трое самых адважных выйшлі на сцэну для ўдзелу у конкурсах на хуткасць і акуратнасць: даставалі з вядра яблыкі без дапамогі рук, налівалі чайнай лыжкай ваду ў шклянку. Мужчыны аказаліся вясёлымі, гумарнымі.
Арганізатары мерапрыемства пакла-паціліся і аб любіцелях фальклорнай музыкі – у перапынках народ забаўлялі вакальны гурт “Надзея” з Каменкі, народныя фальклорныя ансамблі “Луца” з Акцяброва і “Землякі” з Баравой Буды і спявачка Таццяна Кірэева. Гледачы з задавальненнем падцягвалі разам з артыстамі знаёмыя куплеты.
Не абыйшлося і без абавязковага атрыбута купальскага вечара – пошука папараць-кветкі. З гэтай задачай даволі хутка справіўся Сяргей Палевіч. Малады чалавек жартуе, што гэта яму ўдалося дзякуючы армейскім трэніроўкам, таму што ён праходзіць службу ва Узброеных сілах Беларусі, а зараз заслужыў водпуск і праводзіць яго дома.
Заведуючы культмасавым аддзелам і выканавец ролі Нептуна Дзмітрый Кузняцоў расказвае:
— На жаль, усталяваўшыеся пагодныя умовы і тэмпературны рэжым не дазваляюць нам правесці Купалле у поўнай адпаведнасці старадаўнім традыцыям. Сёння мы не зможам скакаць праз вогнішча і гадаць на свечках, але мы пастараліся захаваць увесь таямнічы дух свята. Нагадаю, что Купалле – свята, якое дасталася нам ад нашых продкаў-язычнікаў. У першую чаргу яно мае эратычны і магічны характар, але мы выступаем за адраджэнне духоўнай культуры нашых землякой, таму вырашылі адказацца ад цёмных сіл.
На жаль, наша моладзь у апошнія гады цягнецца да заходняй і амерыканскай культур, напрыклад, святкуе Хэлуін, хаця ў той жа час мы маем сваё Купалле з ўсёй яго чароўнасцю, магічнасцю, разнастаўнымі гаданнямі, рытуальнымі стравамі.
Спадзяюся, што ў нас атрымалася данесці да кармянцаў дух Купалля.
Свята удалося. Кармянцы змаглі не только далучыцца да старажытнай культуры, але і весела правесці вольны час, паслухаць песні, пасмяяцца.
Таццяна Кулакова

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"