Сапраўднымі беларусамі, грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны лічыць сябе сям’я Тамашковых з гарадскога пасёлка Карма

фото 3520Сапраўднымі беларусамі, грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны лічыць сябе сям’я Тамашковых з гарадскога пасёлка Карма. Гэты фотаздымак стаў першым з шэрагу іншых, што прымуць удзел у фотаконкурсе “Я ганаруся, што я з Беларусі” (Больш падрабязную інфармацыю, а таксама ўмовы конкурса чытайце на чацвёртай старонцы газеты).
Мікалай і Вольга ўжо 11 год глядзяць адзін на аднаго закаханымі вачыма. Спакойны бацька і клапатлівая маці маюць дзвюх дачок-прыгажунь: старэйшую Лізу і маленькую Карынку.
Муж і жонка расказваюць, што яны моцна прывязаныя да сваёй Радзімы. Лічуць, што ў нашай краіне спакойна, прыгожа, усё навокал спрыяе сямейнаму ладу і дабрабыту. Пачуцці любові і падзякі да Беларусі выхоўваюць і ў сваіх дзетках, каб, стаўшы дарослымі, яны таксама ўпэўнена казалі: “Мы – беларусы, грамадзяне і патрыёты сваёй краіны. А гэта вялікі гонар.”
Таццяна Кулакова

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"