Свята добрай песні адбылося на мінулым тыдні ў гарадскім пасёлку Карма

криницыЁсць у жыцці такія моманты, што не толькі міжволі захапляешся радкамі паэта, але і разумееш – гэта менавіта так. Край дзяцінства, Радзіма, а навокал – добрыя спагадлівыя людзі. Яны ўмеюць і рупліва працаваць у гарачую пару, і адпачываць пасля працы. А самы лепшы адпачынак – гэта песні, якія просты дзень могуць зрабіць святочным.
Свята добрай песні адбылося на мінулым тыдні ў гарадскім пасёлку Карма. На цэнтральнай плошчы на сцэне ў гэты дзень выступілі вакальныя ансамблі з нашага раёна.
надзеяАдкрыў канцэрт вакальны ансамбль ветэранаў педагагічнай працы “Крыніцы”. Весела і мілагучна ліліся песні, а гледачы апладысментамі падтрымлівалі выканаўцаў.
Затым па чарзе на сцэне выступалі творчыя калектывы “Жывыя крыніцы” Ворнаўскага сельскага Дома культуры, “Надзея” Каменскага СДК, “Землякі” Баравабудскага СДК і “Світанак” Кароцькаўскага цэнтра куль-туры і вольнага часу.
Кожны з іх радаваў прысутных невялікай канцэртнай часткай, якія злучыліся ў цэлую праграму, аб’яднаную адной тэмай: імя нашай Радзімы – Беларусь. Белая Русь – край спелых жытнёвых палёў, ільнянога аддзення і бярозавага гаю. Наша зямля заўсёды ганарылася сваім народам.
Пасля канцэрта яшчэ доўга не пакідаў святочны настрой і ўсведамленне таго, што кожны з нас павінен таксама ганарыцца свёй краінай. Мы любім нашу Радзіму і зробім усё, каб над намі было мірнае неба, а навокал – дабразычлівыя, гасцінныя, ветлівыя і працавітыя землякі.
Таццяна Клімава
Фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"