Вандроўка на «Блакітную крынічку»

SAM_0063Пра існаванне такой крынічкі чулі ўсе і даўно. Амаль кожны з нас хоць раз ўжо паспеў там пабываць ці мае жаданне туды наведацца. Мы ж сваёй сям’ёй ездзім на Слаўгарадскую зямлю кожнае лета.
Калі трапілі туды ўпершыню, канешне, былі прыемна здзіўлены не толькі самой прыроднай з’явай, але і “сервісам” тых гадоў. Час ішоў, людзі таксама мяняліся. Сёлета мы не пазналі гэты куточак: атракцыёны, шматлікія палаткі не только з мясцовага райпо, але і розныя ўласнікі з поп-корнам, піццай, сувенірамі – усё, як у вялікім горадзе!
Сама крынічка таксама прыцярпела змены: каля яе драўляны памост, ад берага да берага — мосцік, маецца спуск да вады. Спадабалася, што на гэты раз у вадзе не плавалі грошы, людзі поводзілі сябе культурна, дзяжурыў нарад міліцыі, дарожным рухам кіравала ДАІ, мелася раздзявальня. Усё зручна, усё для людзей.
Прабегліся па кіёсках. Чаго тут только не было: сувеніры, мёд, паветраныя шары, цацкі,розные прысмакі. У царкоўнай лайцы можна было набыць свечкі. Карысталіся попытам коні і поні, пакатацца на якіх каштавала 50 тысяч рублёў, а зрабіць фотаздымак верхам на ім – 20. Таксама рух перапынялі раптоўныя сустрэчы: ўбачыцца давялося і з кросным, з якім ўжо пяць гадоў не сустракаліся, і з суседзямі з Кармы, і з землякамі з Доўска, і з сябрамі з Магілёва. Такім чынам, пакуль бегалі па “гандлёвай” частцы, народу каля вады станавілася менш.
Пасля такога шпацыру прыемна было апусціць ногі ў ваду. Традыцыйна тройчы перайшоўшы крынічку, памыўшы твар, прыселі адпачыць на беразе. Стала так спакойна-спакойна, нягледзячы на людскі натоўп. Зрабілі яшчэ пару фотаздымкаў на памяць і яшчэ раз ўпэўніліся, што ў наступным годзе зноў сюды прыедзем. А можа нават і на працягу года яшчэ раз, тут недалёка.
Дамоў ехалі ўжо позна, з прыемнаю стомаю, дзяліліся ўражаннямі.
Таццяна Кулакова

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"