15 верасня ўсе бібліятэкары краіны разам з чытачамі святкуюць Дзень бібліятэк

библиотека15 верасня ўсе бібліятэкары краіны разам з чытачамі святкуюць Дзень бібліятэк. У Беларусі гэта свята адзначаецца з 2001 года. А яго дата – 15 верасня – абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, галоўнага кнігасховішча краіны.

Нацыянальная бібліятэка, якая раней насіла імя Уладзіміра Леніна, была створана ў 1922 годзе. Першымі на паліцы ляглі кнігі, сабраныя для бібліятэкі Беларускага дзяржуніверсітэта; пасля дасылалі кнігі з Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў Савецкага Саюза. Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка ў Мінску ўваходзіла ў лік 30 лепшых свету.
Сёння Нацыянальная бібліятэка Беларусі налічвае амаль 90 тысяч чытачоў, якім даступна звыш 8 мільёнаў кніг і 3 мільёны перыядычных друкаваных выданняў. Акрамя таго, там захоўваецца каля 70 тысяч рэдкіх старадрукаваных кніг і рукапісаў.
На цяперашні момант у краіне налічваецца каля 9 тысяч бібліятэк, агульны фонд якіх перавышае 200 мільёнаў асобнікаў. Кожны чытач знойдзе неабходную літаратуру па сваім гусце і патрабаваннях і ў Кармянскай раённай бібліятэцы, якая вядзе сваю гісторыю станаўлення, пачынаючы аж з 1945 года, і ўжо мае свой фонд – 49 тысяч асобнікаў. За гэты вялізны прамежак часу змянялася месца знаходжання ўстановы, павялічваўся калектыў супрацоўнікаў, набывалася новае мультымедыйнае абсталяванне. Але ж усё-такі самае галоўнае – расла колькасць кніг.
З цягам часу бібліятэка пачала выконваць дадатковые паслугі, сярод якіх камерцыйны абанемент, набор і раздрукоўка інфармацыі і многае іншае. У верасні 2003 года пачаў дзейнічаць Публічны цэнтр прававой інфармацыі «Эталон». А ў 2005 годзе арганізаваны клуб зносін, вольнага часу і іфармацыі «У фонтана» для прыцягнення ў бібліятэку новых чытачоў. Таксама тут працуе цэнтр інфармацыйнай падтрымкі ў дапамогу адукацыі і профарыентацыі
Цэнтральная бібліятэка ўзначальвае Кармянскую бібліятэчную сістэму, з’яўляецца метадычным цэнтрам для 15 сельскіх бібліятэк, а таксама дзіцячай. Яна працуе па розных напрамках: экалагічнае выхаванне і асвета, прававое інфармаванне насельніцтва, сацыяльная адаптацыя моладзі, краязнаўства і патрыятычнае выхаванне, аператыўнае інфармаванне і іншых. Яшчэ на яе базе некалькі гадоў збіраецца калекцыя тканых і вышытых ручнікоў, зробленых рукамі мясцовых майстрых.
Традыцыйна ў дзень свайго прафесійнага свята бібліятэкі краіны арганізоўваюць розныя ўрачыстыя мерапрыемствы, навуковыя канферэнцыі, асветніцкія акцыі, право- дзяць зборы кніг. Вельмі часта актывістамі мерапрыемстваў становяцца госці з-за мяжы – у першую чаргу, вядома, з Расіі. У апошні час свята стала больш маштабным і не абмяжоўваецца адным днём, а праводзіцца цэлы тыдзень.
Не мінае традыцый і Кармянская цэнтральная раённая бібліятэка, якая ў гэтым годзе адзначае 70-годдзе свайго заснавання. 18 верасня ў бібліятэцы пройдзе мерапрыемства, прысвечанае святу бібліятэк – «Мудрых книг хранитель вечный».
Лічу, што наступнае выказванне С. Цвейга змяшчае ў сабе сэнс працы бібліятэкі, а таксама многіх важных жыццёвых момантаў: «Там, дзе ёсць кніга, чалавек ужо не застаецца сам-насам з самім сабой, у чатырох сценах свайго кругагляду, ён далучаецца да ўсіх здзяйсненняў мінулага і цяперашняга».
Таццяна Жлоба

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"