Восеньскія клопаты

SAM_0158Настаў доўгачаканы час збору ураджаю. А што ў беларусаў самае галоўнае на агаро-дзе? Вядома, бульба. Да яе ў нас асобыя адносіны: яе беражліва перабіраем, выбіраем лепшы гатунак, саджаем, робім праполку. А з якім задавальненнем спрабуем першую маладую бульбачку!
Калі пачынаюць капаць клубні, збіраецца ўся радня: сыны з жонкамі, дочкі з мужамі, унукі. Трэба дапамагчы, таму што гэтая праца цяжкая. А затым накрываецца стол, каб адсвяткаваць такую “падзею”.
Максім прыехаў з далёкіх Бялыніч, каб дапамагчы цешчы з цесцем. Да працы хлопец здольны, бацька з малых гадоў навучыў хадзіць за канём, пахаць, даглядаць агарод. А ў цесця – матаблок, які значна палягчае працу.
Летам папрацавалі – ўвосень атрымалі вынік: бульбачка буйная, прыгожая, акуратная. У гэтым годзе сабралі добры ўраджай – хопіць на ўсіх.
Таццяна Кулакова
Фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"