Наш каляндар. Сакавік

l4ear3bsQ6w99 год таму – у 1917 г. у выніку Лютаўскай рэвалюцыі ў м. Карма і Кармянскай воласці пачалі ўтварацца Саветы.
73 гады таму – у 1943 г. на аснове падпольнай групы моладзі ў в. Струмень была ўтворана падпольная камсамольская арганізацыя, якую ўзначаліла мясцовая настаўніца А. У. Цясёлкіна (Хадановіч). У яе складзе былі пераважна вучні школы, але прымалі ўдзел і маладыя калгаснікі (усяго першапачаткова 12 чалавек).
15 сакавіка была створана 10-я Журавіцкая брыгада партызан. Першым яе камандзірам стаў Сцяпан Мітрафанавіч Бялых, які, на жаль, у красавіку 1943 г. загінуў.
Утвораны партызанскія атрады: імя В. І Чапаева (першапачаткова налічваў каля 30 чал., а на дзень злучэння з часцямі Чырвонай арміі 2 кастрычніка 1943 г. – ужо 168 партызан, камандзір – Агаджанян Ваган Ваграмавіч); імя А. В. Суворава, камандзір – Павел Елісеевіч Чамярэцкі, на момант злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 130 чалавек; 1-я Гомельская брыгада, у склад якой ўваходзіў Кармянскі атрад імя Варашылава.
15-16 сакавіка сіламі партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава 1-ай Гомельскай брыгады былі узарваны і спалены 2 масты на рацэ Добрыч (даўжыня пашкоджанняў 27 м. і 16 м. адпаведна) па тракту Карма-Чачэрск (недалёка ад в. Высокая). Адзначыліся: Адам Кузьмянкоў, Якаў Хадановіч, Міхаіл Сапуноў і Ягор Фёдараў. Узарваны мост на рацэ Касалянка ў напрамку Карма – Прапойск (у раёне каля в. Ліцвінавічы). Адзначыліся: Пётр Ганжуроў, Пётр Шумскі, Пётр Паліцын, Міхаіл Сапуноў, Аляксей Цюлькоў, Якаў Хадановіч, Сямён Хадановіч. Узарваны смалакурны завод “Скала” каля в. Новы Шлях. Адзначыліся: Пётр Ганжуроў, Сямён Хадановіч, Пётр Шумскі, Вікенцій Шыпінскі, Аляксей Цюлькоў, Пётр Паліцын.
17 сакавіка партызаны ўзарвалі газаход, баржу і паром, якія рухаліся па рацэ Сож (каля Кармы). Адзначыліся: Сямён Хадановіч, Якаў Хадановіч, Міхаіл Маліткоў.
18 сакавіка – знішчана тэлефонна-тэлеграфная лінія на працягу 9 км Карма – Краснаполле. Адзначыліся: Пётр Ганжуроў, Пётр Паліцын, Аляксей Цюлькоў, Ягор Паліцын, Віктар Ушаў, Карп Малчанаў, Мікалай Шаўчэнка, Фёдар Ягораў, Аляксандр Краўцоў.
Наш каментарый: паважаныя чытачы, звярніце ўвагу, з якой мабільнасцю за некалькі дзён, пераадольваючы некаторую адлегласць, а гэта ва ўмовах вайны, змагаліся патрызаны; мы наўмысна прыводзім прозвішчы ўсіх герояў, карыстаючыся архіўнымі дадзенымі, магчыма вы пазнаеце сваіх дзедаў і прадзедаў.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"