Няхай шчаслівым будзе кожнае дзіця

IMG_1418Самыя клапатлівыя адносіны, якія могуць існаваць у прыродзе, часцей за ўсё ідуць ад жанчыны да маленькіх дзяцей. Упэўнена, што кожны неаднойчы бачыў, як маці або старэйшая сястра разам з дзіцём былі настолькі захоплены сваёй гульнёй, што, здавалася, у гэты самы момант навакольнае асяроддзе для іх дваіх нават пераставала існаваць. Яны ж, не звяртаючы ўвагу на іншых, стваралі свой незвычайны свет, які валодае той велізарнай сілай, што адорвае ўсіх назіральнікаў пачуццём радасці, душэўнага спакою і гармоніі, натхняе на новыя творчыя дасягненні, надзяляе жаданнем рабіць дабро і верыць у лепшае.
Такія назіранні з’яўляюцца сапраўдным упрыгожваннем акаляючай рэчаіснасці, тым яскравым момантам, без якога складана ўявіць наша жыццё. І гэта правільна. Так і павінна быць. Таму што гэта той няпісаны закон адносін, які павінен укараніцца ў соцыуме і стаць яго фундаментам. Бо ад адносін дарослых да дзяцей залежыць будучыня, якую кожны з нас жадае бачыць шчаслівай. А гэта магчыма толькі пры ўмове, што будзе шчаслівым кожнае дзіцяці.
Таццяна ЖЛОБА
Фота М. БагдановічА

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"