Жыві, буслік!

бусликЗа будынкам Акцяброўскай школы стаіць ваданапорная ве-жа. Даспадобы прыйшлося буслам гэтае месца. І ўжо некалькі дзесяцігоддзяў запар, кожную вясну, прылятае пара буслоў да роднай буслянкі. Не стала выключэннем і гэтая вясна. Прыляцелі буслы, вывеліся птушаняты, раслі-падрасталі. І калі прый-шоў час спрабаваць крыло – дружна вылецелі з гнязда. І здарылася так, што адно птушаня у час палёту зачапілася за правады і сур’ёзна параніла лапку. У такім бездапаможным стане і знайшоў яго вучань сёмага класа Жэня Гаўрыленка. Хлапчук прынёс бусліка дадому, перавязаў яму лапку, накарміў, напаіў. Нейкі час бедалага жыў у Жэні дома. Рана загаілася, але, нажаль, птушка не можа наступать на нагу. Жэня зрабіў побач з ваданапорнай вежай «хатку» і пасяліў там гадаванца. Кожны дзень ён ловіць яму рыбку, носіць ваду, зерне, выгульвае яго, спрабуе навучыць лётаць. Пажадаем хлопчыку поспехаў і падзякуем за добрае сэрца. Калі верыць беларускім міфам, бусел – адзіная птушка, якая мае душу, бо некалі была чалавекам… Жыві, буслік!

І. Сяліцкая, бібліятэкар Акцяброўскай сельскай бібліятэкі

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"