290 год адсвяткавала вёска Ворнаўка

img_0006 img_0075 img_0132 img_010611 img_012311З раніцы ў суботу, 17 верасня, неба не абяцала добрага надвор’я, па ім цягнуліся важкія хмары, таго і глядзі мог сыпануць восеньскі дождж. Падумалася, што прыйдзецца свята, якое абяцала быць яскравым, цікавым, сустракаць з парасонам пад акампанемент сумных кропель. Але сонейка перамагло, сваімі ласкавымі промнямі разсунула воблакі, і з гэтага невялічкага вакенца палілося святло. Мы разам са старшынёй Кармянскага раённага Савета дэпутатаў Таццянай Шэхцер, галоўным спецыялістам райсавета Наталляй Сысоевай як раз заязджалі на цэнтральную вуліцу прыгожа ўбранай вёскі. Нас, а таксама начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлану Казлову і дырэктара КСУП “Саўгас “Кармянскі” Яўгена Вараб’ёва тут ужо сустракалі традыцыйным караваем на расшытым рушніку старшыня Ворнаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Ядранцава і загадчыца дзіцячым садком вёскі Высокая Ніна Казлова. Мы прайшлі па ярка ўбранай вуліцы, азнаёміліся з фота-выставамі, якія расказвалі аб гісторыі населенага пункта, яго людзях, агледзелі выставу народных майстроў. Аб іх расказвала загадчыца Ворнаўскім сельскім Домам культуры Нелі Кузняцова.
Шумела падвор’е. Багата накрытыя сталы з рознымі стра-вамі, напоямі, ласункамі вабілі ўсіх. Гасцей віталі гаспадыня і дзве яе дачкі, які вельмі хацелі замуж і чакалі сваіх жаніхоў. Хто ж пасватаецца, каго ж выбраць? Прыйшоў да іх разудалы хлопец, які, па ўсяму было відаць, надта любіць выпіць. Ён заляцаўся то да адной, то да другой, але нічога не выйшла – дзяўчаты былі вельмі пераборлівыя і кожная горажаніху выкаціла па гарбузу, а гэта значыць – далі гуляку адлуп. Свацейкі прывялі другога. Вось гэты статны маладзец спадабаўся старэйшай дзяўчыне. Прыйшоў і больш маладзейшы – ён застаўся з малодшай. Пачаліся заручыны, на якія сабралася шмат гасцей. Усе пілі, смачна елі, віншавалі будучых жаніхоў з нявестамі. Хто жадаў, мог адведаць наварыстай, духмянай ухі, смачнай, цукровай кукурузы.
А на сцэнічнай пляцоўцы каля будынка сельсавета пачалася афіцыйная праграма свята вёскі Ворнаўка. Вядучыя Вольга Захарэнка і Іван Ігнаценка адкрылі канцэрт. Слова для віншавання было прадастаўлена Таццяне Шэхцер. Яна вітала ўсіх гаспадароў і гасцей, прый-шоўшых на гэта цудоўнае свята адной са старэйшых вёсак раёна, якой споўнілася 290 год. Спакон вякоў яе насялялі працавітыя, мудрыя людзі. Такія жывуць тут і ў наш час. Таццяна Валянцінаўна пажадала добрага здароўя, багацця і шчасця ў дамы.
Гістарычны шлях любога населенага пункта не можа быць простым. Кожная вёс-ка багатая сваёй гісторыяй, культурнымі каштоўнасцямі. Без памяці ні чалавек як асоба, ні чалавецтва ў цэлым існаваць не могуць, і кожны імкнецца захаваць часціну мінулага, каб аб гэтым маглі ведаць нашчадкі. На сцэну паднялася былы біб-ліятэкар Клаўдзія Васільеўна Валавікова, якая распавяла аб мінулым роднага паселішча і аб цяперашнім. Расказ быў цікавы, аздоблены фактамі, лічбамі, імёнамі людзей, якія праславілі родную зямлю.
Многа землякоў не прыйшлі з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Тыя ж, хто вярнуўся, заўсёды настаўлялі маладое пакаленне, каб бераглі памяць аб апаленых вайной гадах, тых, хто аддаў жыццё за мір на нашай беларускай зямлі. Жалобная хвіліна маўчання была маленькай данінай павагі загінуўшым воінам і ветэранам, якія пакінулі нас у мірны час.
Славіцца вёска Ворнаўка сваімі вартымі працаў-нікамі. На сцэну запрасі-лі тых, хто жыве ў вёсцы і працуе ў КСУП “Саўгас “Кармянскі”, а гэта Віктар Папоў, Святлана Сівакова і Віталь Купрэеў. Ім ад імя адміністрацыі гаспадаркі падарункі ўручыла старшыня прафкама Галіна Андрэева.
Затым Таццяна Ядран-цава расказала, што прыгажосць і ўтульнасць вёскі трымаецца на неабыякавых людзях, такіх як Таццяна Васільеўна Жлоба. Яе падвор’е прызнана лепшым. Самы моцны шлюб у Паўла Пятровіча і Аляксандры Яго-раўны Маліноўскіх, якія пражылі разам 60 год. Лізавета Нікадзімаўна Пінцэвіч з’яўля-ецца доўгажыхаркай вёскі. Ёй споўніўся 91 год. Гэтым дастойным, прыгожым людзям Таццяна Міхайлаўна ўручыла падарункі.
Сваім майстэрствам і музы-чнымі кампазіцыямі гледачоў радавалі народны ансамбль “Жывыя крыніцы” Ворнаўскага СДК, “Луца” Акцяброўскага цэнтра фальклора, “Элегія” Каменскага СДК, асобныя выканаўцы: Дзмітрый Лаш-кевіч і Вольга Грэчка, Марына Лісман, Людміла Гурская і многія іншыя.
Маленькія жыхары рада-валіся батутам, электрааўта-мабілям.
Свята скончылася, але памяць аб ім будзе жыць яшчэ доўга. Гаспадары пастараліся зрабіць яго цікавым, багатым, вясёлым, радасным.
Разам з усімі святкаваў
Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"