Праграма свята беларускага пісьменства 4 верасня ў г. Рагачоў

f0dc62c59022acde3cc5220e54ef785aПаважаныя жыхары і госці Кармяншчыны!
Запрашаем вас прыняць удзел у святочных
мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню
Дня беларускага пісьменства.

Праграма свята
4 верасня

08.00–11.00 – пасадка Сада Малітвы. Хрэсны ход
Алея воінаў-інтэрнацыяналістаў (Алея каля Дома кнігі).
10.00 – 11.30 – пасадка алеі, прысвечанай 10-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі.
12.00–13.30 – урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства.
13.30–14.00 – уручэнне нацыянальнай літаратурнай прэміі.
15.30–15.40 – уручэнне прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта “Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага”.
15.40–16.30 –Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Золотое перо” “Белой Руси”-2016”. Канцэрт Аляксея Хлястова.
14.00–14.30 – урачыстае адкрыццё Дома кнігі і кнігарні “Першацвет”.
10.00–19.00 – работа павільёнаў.
10.00 – 12.00 – паэтычныя прывітанні пісьменнікаў Гомельшчыны, Бранска, Краснадара, Курска і Таганрога.
14.00 – 16.00 – Творчыя выступленні кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнікаў СНД, членаў пісьменніцкіх арганізацый абласцей ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
10.00 – 19.00 – выстава рэгіянальных СМІ Гомельшчыны.
10.00–19.00 – выстава-прэзентацыя “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”.
10.00–19.00 – выстава краязнаўчай літаратуры “Жывая памяць Рагачоўшчыны”.
10.00–19.00 – выстава літургічных царкоўна-службовых кніг і павучальнай літаратуры “Скарбы царкоўных бібліятэк”.
10.00–19.00 – выстава факсімільных выданняў Музея рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібліятэкі.
10.00–19.00 – работа выставы “Я пякучка-крапіва” – да 120-годдзя К. Крапівы.
10.00–19.00 – работа выставы “Ад палескіх імхоў” – да 95-годдзя І. Мележа.
10.00–19.00 – выстава сапраўдных работ Анатоля Каплана.
10.00 – 19.00 – работа дзіцячых атракцыёнаў.
10.00–19.00 – выступленні дзіцячых творчых калектываў вобласці.

10.00–19.00 – работа выстаў дзіцячай творчасці.

10.00–19.00 – работа пляцоўкі “Скарбніца светлых з’яў пісьменства”:
10.00–19.00 – выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў вобласці “Горад майстроў”.
10.00 – 19.00 – выстава паштовай прадукцыi.
10.00–19.00 – выстава “Песня – каштоўны дар” – да 75-годдзя У. Мулявіна.
15.40 – гашэнне маркі.
16.00 – спектакль ДУ “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага” “Пясняр”.
10.00–19.00 – выстава “Завуся я толькі Янка Купала”.
10.00–19.00 – выстава “Геній зямлі беларускай” – да 125-год-дзя М. Багдановіча”.
10.00–19.00 – выстава “Якуб Колас. Жыццё і творчасць”.
10.00–19.00 – выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і турыстычных паслуг “Гомельшчына турыстычная”.
10.00–19.00 – выстава творчых работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Роўныя сярод роўных”.
20.00–22.00 – урачыстае закрыццё дня беларускага пісьментства. Цырымонія перадачы эстафеты свята. Канцэрт “Прысвячэнне Песняру”. Фейерверк.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"