Рагачоў – сталіца беларускага пісьменства –2016

день на первуюУ нашай краіне ўжо даўно стала добрай традыцыяй у першую нядзелю верасня аддаваць даніну павагі продкам, якія заклаліі асновы беларускай адукацыі і пісьменства, пралілі святло да ведаў. У гэты дзень мы адзначаем свята, якое дасягнула рэспубліканскага ўзроўню і значэння – Дзень беларускага пісьменства. Гарады, у якіх праводзяцца мерапрыемствы, абіра-юцца не выпадкова: кожны з іх з’яўляецца гістарычным цэнтрам культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню свята прайшло ў 1994 годзе ў Полацку. Традыцыйна на плошчах, у парках горада-сталіцы Дня беларускага пісьменства ўладкоўваюцца экспазіцыі народных рамёстваў, праходзяць тэатралізаваныя паказы і канцэрты, арганізуюцца імправізаваныя літаратурна-музы-чныя пляцоўкі, разгортваюцца кніжныя выставы, праходзяць прэзентацыі кніг і іншае. Ва ўсіх гарадах, дзе ён праходзіў, застаюцца помнікі, высаджваюцца сады ў гонар гэтай важнай падзеі. На 4 старонцы нашай газеты мы прапануем вам імправізаваную экскурсію па “сталіцах” Дня беларускага пісьменства.
У гэтым годзе 4 верасня гаспадаром Дня беларускага пісьменства стане Рагачоў. Святочная праграма будзе ўключаць больш за 70 мерапрыемстваў. Галоўнымі тэмамі стануць падрыхтоўка краіны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, Год культуры, а таксама юбілейныя даты Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна. Госці райцэнтра змогуць наведаць 16 сцэнічных пляцовак, галоўная з якіх размесціцца на цэнтральнай плошчы.
Арганізатарамі таксама запланаваны шматлікія канцэрты, закладка алеі ў гонар 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкрыццё ніжняга рубяжа храма Аляксандра Неўскага, святочны салют. Акрамя самаго райцэнра, святы пройдуць у аграгарадку Журавічы – на радзіме народнага пісьменніка БССР Андрэя Макаёнка.
У мінулым годзе галоўнае кніжна-газетнае свята краіны прымаў Шчучын. Цэнтральных падзей было дзве: уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі і адкрыццё пасля рэканструкцыі палаца Друцкіх-Любецкіх.
У 2014 годзе Заслаўе ў другі раз станавілася цэнтрам падзей, упершыню свята прайшло тут у 2000 годзе. Тады ў горадзе з’явілася самая доўгая ў свеце газета, створаная юнымі журналістамі. У XIV-XVI стагоддзях дзейнічалі царква і касцёл, былі адкрыты школы, у мясцовай друкарні Сымон Будны выдаваў кнігі.
Дзень беларускага пісьменства паступова ідзе праз усю краіну. У 2013 годзе эстафету прымаў Быхаў. На юбілейнае свята Слова, якое сімвалічна супала з Днём ведаў, сабраліся тысячы гасцей з Беларусі і замежжа. У гістарычным цэнтры горада з’явілася скульптурная кампазіцыі “Баркулабаўскі летапіс”: на адной старонцы велізарнай бронзавай кнігі – абраз Божай Маці Баркулабаўскі, на другой – фрагмент выдатнага помніка беларускага пісьменства XVII стагоддзя. А галоўнае – госці ўбачылі, як адраджаецца ўнікальны помнік гісторыі і архітэктуры – Быхаўскі замак.
У 2012 годзе, у Год кнігі, Дзень беларускага пісьменства прайшоў у горадзе Глыбокае. Свята стала яркім доказам таго, што хоць свет усё больш становіцца лічбавым, перанасычаным інфармацыяй, менавіта друкаванае слова, кніга была і застаецца правадніком духоўнай культуры чалавецтва, злучальным звяном пакаленняў.
У 2011 годзе ўрачыстыя мерапрыемсты прайшлі ў Ганцавічах – горадзе непарыўна звязаным з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, якому ў рамках Дня беларускага пісьменства былі адкрыты помнік, таксама ў гэты дзень заснавалі алею Пісьменнасці.

2010 год День беларускага пісьменства сустракалі Хойнікі, з імі непарыўна звязаны лёс многіх выдатных людзей. Тут нарадзіліся пісьменнікі Іван Мележ і Барыс Сачанка, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, Пётр Адамовіч, Генадзь Здаровы і іншыя. Асаблівасцю свята ў Хойніках стала адкрыццё ў гарадскім парку комплексу ”Сядзібная хата” і скульптурнай кампазіцыя ”Па старонках твораў Івана Мележа”.
Са Смаргоншчынай, якая была сталіцай свята ў 2009 годзе, звязана жыццё аўтара сусветна вядомага паланэза ”Развітанне з Радзімай” кампазітара Міхала Агінскага, Адама Міцкевіча, на гродзенскай зямлі заквітнеў талент паэта Францішака Багушэвіча, якому праз стагоддзе у Дзень беларускага пісьменства быў адкрыты помнік у гарадскім парку.
Барысаў – старадаўні горад на Бярэзіне – прымаў гасцей у 2008 годзе. Ён заўсёды славіўся шмат-люднымі і маляўнічымі кірмашамі. Вось і ў дзень свята каля палаца культуры разгарнулася касцюміраванае дзейства – фестываль гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства. Важнай падзеяй стала адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыў славуты зямляк барысаўчан Іван Калода – дзяржаўны дзеяч, калекцыянер і даследчык ваенных падзей 1812 года.
У 2007 свята прайшло на Шклоўскай зямлі, якая славіцца таленавітымі асобамі. Тут пачалі свой жыццёвы шлях вядомы беларускі пісьменнік Яўген Крупенька, кампазітар Васіль Раінчык. Госці свята ў Шклове наведалі выставачны павільён ”Выдавецкія праекты Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы”.
У 2006 годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства сталі Паставы. Падчас свята ў Горадзе майстроў быў выстаўлены старадаўні друкарскі станок, а побач з ім сучасная друкарская машына. Па жаданні госці маглі зрабіць тут уласную паштоўку.
У 2005 годзе гасцей прымаў Камянец – горад з багатай гісторыяй, радзіма пісьменніка Уладзіміра Стэльмаха, паэта Васіля Жуковіча і іншых важных палітычных і культурных дзеячаў. У памяць пра свята ў паштовы абарот быў уведзены канверт з арыгінальнай маркай ”Дзень беларускага пісьменства ў Камянцы”.
У 2002 сталіцай Дня беларускага пісьменства быў Мір, знакаміты не толькі сваёй гісторыяй, але і людзьмі. У святочны дзень, ля сцен Мірскага замка адбыўся рыцарскі турнір, у гарадскім скверы шумеў ”Мірскі кірмаш”, прайшло свята дзіцячай кнігі і прэсы.
У 2001 годзе гасцей сустракаў Мсціслаў. ”Беларускі Суздаль” – так называюць гэты горад па колькасці старажытных будынкаў і культавых збудаванняў. Тут жылі першадрукар Пётр Мсціславец, аўтар рускай граматыкі Ілля Капіевіч, этнограф Іван Насовіч і іншыя. А ў мясцовым педагагічным тэхнікуме вучыліся Аркадзь Куляшоў і Змітрок Асіпенка.
У 1999 годзе свята прайшло ў Пінску. Тут у XI стагоддзі быў заснаваны Ляшчанскі манастыр, у якім перапісваліся свецкія і духоўныя кнігі, жыў і працаваў летапісец Мітрафан і было створана рукапіснае Пінскае Евангелле.
У 1998 годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства была Орша – месца стварэння шэрага рукапісных помнікаў: мемуарных ”Лістоў”, ”Зборніка польскіх і рускіх вершаў”, ”Аршанскага Евангелля”. Усталяванне памятнай дошкі на сцяне будынка Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў гонар кнігадрукара Спірыдона Собаля, а таксама адкрыццё Рагвалодава каменя – копіі ўнікальнага ў гісторыі беларускага пісьменства помніка – сталі аднымі з галоўных падзей свята 1998 года.
У 1997 годзе гасцей прымаў Нясвіж. Яго гісторыя і росквіт звязаны са знакамітым родам Радзівілаў. У Нясвіжы была заснавана першая ў Беларусі друкарня, якая выкарыстала кірыліцу. Менавіта тут Сымон Будны выдаў першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігі на роднай мове. У свой час у нясвіжскай настаўніцкай гімназіі вучыліся Максім Багдановіч, Якуб Колас, Кузьма Чорны. Дзень беларускага пісьменства ў Нясвіжы быў прысвечаны 480-годдзю выдання Францыскам Скарынам кнігі ”Псалтыр”.
У 1996 годзе гаспадаром свята быў Навагрудак – першая сталіца Вялікага княства Літоўскага. У XIII стагоддзі горад стаў адным з найбуйнейшых цэнтраў летапісання. З Навагрудчынай звязаны імёны паэтаў Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Вінцэнта Каратынскага і іншых выдатных дзеячаў культуры. Святкаванне Дня беларускага пісьменства ў 1996 годзе было адзначана адкрыццём помніка Святому Елісею Лаўрышаўскаму.
Тураў стаў адным з гарадоў, якія сустракалі свята двойчы. тут яно прайшло ў 1995 і 2004 гадах. У Тураве ў 1865 годзе было знойдзена рукапіснае «Тураўскае Евангелле», надрукавана першая поўная Біблія на царкоўнаславянскай мове, якая затым атрымала назву Астрожская Біблія. Дні беларускага пісьменства ў Тураве былі сапраўдным святам друкаванага слова і народнага майстэрства.
Першым жа горадам, дзе правялі маштабныя мерапрыемствы, прымеркаваныя Дню беларускага пісьменства, у 1994 годзе стаў Полацк. На працягу стагоддзяў полацкая зямля шчодра дарыла свету пісьменнікаў, мастакоў, педагогаў, асветнікаў, грамадскіх дзеячаў. Да іх можна аднесці Кніжніцу, прапаведніцу хрысціянскіх каштоўнасцей, заснавальніцу храмаў і манастыроў Ефрасінню Полацкую, першадрукара, вучонага і асветніка Францыска Скарыну; вядомага паэта, драматурга, педагога Сімяона Полацкага. Дзесятае, юбілейнае, свята Дня беларускага пісьменства ў 2003 годзе таксама прайшло тут. Памятнай падзеяй стала адкрыццё двух помнікаў: вялікаму асветніку Сімяону Полацкаму і беларускай літары ”Ў”, якая перадае асаблівасці беларускай мовы.
Паласу падрыхтавала Таццяна Кулакова

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"