Жыві, квітней, родная Беларусь

img_0003 img_0012 img_0013“Прысвячаю табе, Белару-сь!” – пад такой назвай у рамках рэспубліканскай акцыі “Маёй краіне”прайшоў канцэрт у цэнтры культуры і вольнага часу. Праграма была падзелена на дзве часткі. У першай музычныя нумары прысвячаліся Беларусі, яе людзям, хлебным нівам, паўнаводным рэкам і азёрам. Другая – забаўляльная, складалася з сучасных эстрадных нумароў.
Сваё майстэрства кармян-скім гледачам дарылі: Святлана Барысенка, Вікторыя Міроненка, Наталля Палякова, Соф’я Ста-равойтава, харэаграфічны гурт “Зараніцы”, вакальны ансамбль ветэранаў педагагічнай працы “Крыніцы”. Вядучая канцэртнай праграмы Галіна Кулікова прадставіла наступных выканаўцаў, творчасць якіх карыстаецца вя-лікай любоўю і павагай не толькі на Кармяншчыне, але і далёка за яе межамі. Напрыклад, іх выступленняў чакаюць у гарадах Расійскай Федэрацыі. С цеплынёй іх сустракалі ў далёкай Італіі. Іх віртуознае валоданне гармонікамі, тонкі гумар, шыкоўнае выканальніцкае майстэрства не пакідаюць нікога раўнадушным. Думаю ўсе здагадаліся, што размова ідзе пра народны ансамбль гарманістаў “Кармянскія прымакі”. Музыканты зноў парадавалі ўдзячную публіку. У эстраднай частцы канцэрта выступілі “Зараніцы”, Вольга Захарэнка, Алег Маёраў, Грачык Сіманян, Галіна Кулікова, мужчынскі квартэт у складзе Дзяніса Рыбянкова, Мікалая Вышнякова, Алега Маёрава, Рыгора Пархоменкі.
Жыві, квітней, родная Беларусь!
Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"