Пра тое, што і як святкуюць беларусы, можна даведацца ў гімназіі г.п. Карма, дзе з’явіуся свой музей

У гімназіі, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адкрыўся невялічкі музей, прысвечаны беларускім святам.
IMG_2305Ініцыятарам і стваральнікам самабытнага музею стаў выкладчык гісторыі Іван Ігнаценка. І хоць экспанаты з пабытовых рэчаў і стэнды, на якіх змешчана падрабязная інфармацыя пра тое, што і як святкуюць беларусы, займаюць два невялічкіх пакоі, але па ўсяму відаць экспазіцыя будзе пашырацца. Сімвалічную стужку перад уваходам перарэзалі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма Ірына Вышнякова і старшыня арганізацыі прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Наталля Казакова. Мы аглядзелі экспанаты, паслухалі цікавы расказ Івана Уладзіміравіча аб ходзе сбору звестак для музея, гісторыю ўзнікнення і адпраўлення свят. Ірына Аляксандраўна дала слушныя парады на далейшае папаўненне і абнаўленне фотоматэрыялаў.
Спадзяюся, што газета яшчэ не раз напіша пра гэты музей.
Віктар Ільюшчанка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"