НАРЫСЫ ГІСТОРЫІ КАРМЯНШЧЫНЫ: транспарт і шляхі зносін

Безымянный
Стары паром на рацэ Сож

Старажытнейшымі шляхамі зносінаў былі водныя. Важнейшай гандлёвай артэрыяй з’яўляўся “шлях з варагаў у грэкі”. У гісторыі нашага рэгіёну істотную ролю адыгрывала дняпроўская водная сістэма, часткай якой з’яўляўся Сож – рака, што адкрывала “вялікі свет” для нашых продкаў.
Акрамя шляхоў водных, праходзілі шляхі сухапутныя. Новая эпоха ў іх развіцці – далучэнне беларускіх зямель да Расіі. Ва Усходняй Беларусі з’явілася шмат так званых “кацярынінскіх шляхоў”, па якіх, нібыта, праязджала Кацярына ІІ, аглядаючы новадалучаныя землі. Адзін з такіх шляхоў праходзіў праз нашу мясцовасць, ён вядомы як “стары шлях”. Вось як апісвае падарожжа па адным з такіх тыповых шляхоў даследчык Дабрынін (а вы, шаноўныя чытачы, прыгадайце старыя дарогі-гасцінцы): “Перевалившись в новоприобретенный Белорусский край, мы удивились, увидя бесконечную аллею, по которой ехали, усаженную с обеих сторон по два ряда березками, и спешили добежать ее до конца; но к большому нашему удивлению и путевой радости узнали, что эта была большая почтовая дорога, прорезанная правильно, по распоряжению государева наместника графа З.Г. Чернышева…Теперь известны уже во всей империи белорусские большие дороги. И хотя они в последующие времена довольно изменились, однако же вида и основания своего не потеряли. Смотря на проезжаемый нами сосновый лес, на новопостроенные почтовые дома, на исправную почтовую упряжку и хороших лошадей, которых нам везде запрягли расторопно, не говоря на перед ни о прогонах, ни о подорожной на обмундированных в куртки зеленого цвета почтальонов с медными на касках со лба гербами, а с затылка временами, на прочные и даже красивые во всю широту дороги мосты, – я столько был прост, что даже не помыслил, что все видимое нами есть плод деятельности и образованного вкуса главнокомандующего российского графа Чернышева”. А вось паводле звестак М. В. Без-Карніловіча паштовыя работнікі мелі “форменную одежду …: кафтан красного сукна с зелеными обшлагами; на голове зеленый картуз; на груди Государственный медный герб, и через правое плечо на гарусном черно-желтом шнурке медный почтовый рожок. Для содержания почт каждую голову или душу первоначально обложили податью по семь копеек с четвертью…
Генерал-аншеф граф Захарий Григорьевич Чернышев, приняв в свое управление Белоруссию, прежде нежели приступил до установления в ней постоянных почт, занялся устройством для них дорог, которых оказалось весьма мало, да и те были узки, извилисты и не везде удобны для проезда. По его распоряжению землемеры вехами обозначали направление и ширину новых почтовых дорог: мерою определили их длину, указали места, где быть почтовым домам, и на каждых 700 саженях поставили весточные столбы: там же, где оканчивались семь верст, складывали на известке каменную из кирпича пирамиду…, означавшую милю. Распоряжением ражданского начальства на новопроложенных дорогах построены деревянные почтовые станции; через реки проделаны мосты; через болота насыпаны плотины, гати; все дороги по бокам обсажены в два ряда березами, составившими впоследствии прекрасную, густую, зеленую, длинную аллею” (Без-Корнилович М. Исторические седения…С. 265 – 267).
Як бачым, пасля далучэння да Расіі ў нашым краі пачынае прафесійна дзейнічаць новая паштовая служба. Уздоўж ваенна-камунікацыйных і паштовых дарог арганізавана паштовая служба з сістэмай змены коней, месцамі адпачынку ў спецыяльных будынках – паштовых станцыях. Там жылі спецыяльныя служачыя – “сматрыцелі”, якія ажыццяўлялі кантроль за рухам па паштовай дарозе. Коней мянялі толькі пасля прад’яўлення спецыяльнага дакументу (т. зв. “падарожнай” ці “прагоннай” паперы), які выдаваўся мясцовымі ўладамі. У комплекс паштовай станцыі ўваходзілі: галоўны будынак з памяшканнямі для праезджых; хата для рамізнікаў; кладоўка, хлеў і канюшні. На паштовай станцыі павінна было быць не меней за 15 коней. Як вы пераканаецеся ніжэй, такая паштовая дарога праходзіла і па землях Кармяншчыны.
Звесткі аб тагачасных дарогах знаходзім у “Дарожнай карце Расійскай імперыі…” (1809 г.). Паводле гэтай крыніцы, усе дарогі падзяляліся на голоўныя (злучалі Маскву і Пецярбург з губернскімі гарадамі), губернскія і павятовыя (злучалі гарады і мястэчкі паміж сабой і губернскім цэнтрам) і “розныя малыя, сярэднія і вялікія шляхі” і “бітыя дарогі”.
Праз нашу мясцовасць праходзіла “Пецярбургска-Кіеўская дарога” (першага разраду): праз Віцебшчыну – на Магілёўшчыну (Бабінавічы – Орша – Шклоў – Магілёў – Прапойск – Глінку – Літвінавічы – Варанаўшчызну – Чачэрск – Пясочную Буду (апошняя ўжо была ў межах Чарнігаўскай губерні). Гэтая дарога была таксама і паштовай. Цікава, што тагачасны шлях практычна супадае са старажытным, які існаваў яшчэ з часоў радзімічаў, першых усходнеславянскіх княстваў і Вялікага Княства Літоўскага. Цікава яшчэ вось што: паштовыя дарогі пры неабходнасці выконвалі ўсе ваенна-камунікацыйныя функцыі. Таму яны павінны былі быць шырынёй не менш за 3-6 сажняў. Гэтыя дарогі наносіліся з надзвычайнай дакладнасцю на ўсе планы мясцовасці і карты, куды “вычэрчвалі” нават усе ўзбочыны і кюветы. З другой паловы ХІХ ст. паняцце старых трактаў было ліквідавана. Замест гэтага з’явілася паняцце “шашы”. Будаўніцтва і добраўпарадкаванне шашы ішлі ў адпаведнасці з дакладным і добра спланаваным, прачэрчаным і строга кантраляваным планам.
У другой палове ХІХ ст. праз наш рэгіён праходзілі такія дзве шашы “першага разраду”: Маскоўска-Варшаўская (цалкам адкрыта ў 1851 г.) і Пецярбургска-Кіеўская. Будаўніцтва такіх дарог праводзілася практычна за кошт мясцовага насельніцтва. Яшчэ у 1777 г. Кацярына ІІ атрымала скаргу ад мясцовага насельніцтва і мясцовай (Магілёўскай губернскай) шляхты. Скаржнікі абураліся тым, што дарогі клалі прама, “преодолевая самую почти природу» засеяныя палеткі, горы і багны. Пастаўленыя ўздоўж дарог бляшачныя слупы аказаліся не па кішэні мясцоваму насельніцтву і шляхце – 25 рублёў – “вельмі дорага”, бо гадавы даход многіх шляхецкіх гаспадарак не дасягаў такой сумы. Пры будаўніцтве дарог шырока выкарыстоўвалася праца мясцовых сялян, што наносіла вялікую шкоду мясцовай шляхецкай і сялянскай гаспадарцы. Гэта нават вяло да частковага спынення палявых работ. Паводле некаторых падлікаў на будаўніцтве дарог у нашай мясцовасці працаваў кожны дзясяты дарослы селянін. Больш за тое, прыстаўленыя для нагляду за будаўніцтвам дарог назіральнікі масава збівалі сялян, вымагалі у іх хабар. Былі выпадкі, што сяляне паміралі, калечыліся, уцякалі, валацужнічалі і нават уцякалі за мяжу. За “супраціў” гэтыя “камісары” пасылалі соцкіх і дзясяцкіх сялян, каб тыя арыштоўвалі “лучшіх людей от дворянства, невзирая ни на чин, ни на лета, ни на справедливые извинения в невозможности исполнения таких разорительных повелений”. (Анішчанка Я. Беларусь у гады Кацярыны ІІ. С 106 – 107).
І яшчэ высокапастаўленыя начальнікі, якія кіравалі будаўніцтвам дарог, частку выдзеленых сродкаў прысвойвалі сабе, за кошт бясплатнай рабсілы вялі сваё вялікае будаўніцтва. Тыя ж сяляне павінны былі ім да знясілення сплаўляць бясплатна па Сажу лес.
З Рагачова на Магілёў праз нас ішла адна з губернскіх дарог. Праз наш рэгіён праходзілі таксама шляхі-дарогі стараабрадцаў, якія палюбілі мястэчка Ветку.
Праз Рагачоўскі павет праходзіла важная Маскоўска-Варшаўская шаша.
Вернемсяда Дняпроўскай воднай сістэмы і Сожа, па якіх тады хадзілі такія віды суднаў, як “плыты” і “судны” (грузавыя драўляныя “судны” – баркі, люзы, ганчакі, берліны, альбо баржы, лайбы і лодкі). У Магілёўскай губерні, напрыклад, пераважалі берліны і баркі. Так, барка не мела даху і мачты і перавозіла такія грузы, як латы, клёпкі, абады, гонты вагой да 60 тысяч пудоў. За падарожжа на працягу ўсяго шляху ў адзін бок рабочыя атрымлівалі заробак ад 25 да 50 рублёў. Будаваліся судны на верфях каля Гомеля і Веткі.

Параходная прыстань на Дняпры
Параходная прыстань на Дняпры

У другой палове ХІХ ст. стаў распаўсюджвацца паравы флот, які паводле перапісу 1895 г. складаў 162 жалезных судны і 2 драўляных. З іх 79 – вазілі пасажыраў. Для параўнання: непаравы флот складаў 844 судны.
Палівам для параходаў служылі дровы і вугаль. Цікава, што першы параход, які з’явіўся на Дняпры, быў пабудаваны ў 1823 г. У 1835 г. створана першая параходная кампанія, якая пабудавала два параходы, пусціла іх па Дняпры, перавозіла камяні з Кіеўскай крэпасці. У 1858 г. узнікла “Общество пароходства по Днепру и его притокам”. Гэта актывізавала справу. Праз нашу мясцовасць параходы сталі хадзіць па рацэ Сож пераважна паміж Гомелем і Прапойскам. Тут хадзілі параходы з гучнымі імёнамі “Рассвет”, “Чикаго”, “Восход”, “Донец”, “Сокол”, “Струмень”.
Такім чынам, ХІХ стагоддзе прынесла вялікія змены і ў справы транспарту, і шляхоў зносін. З’явілася сталая паштовая служба і параходы. Але чыгуначнае будаўніцтва землі Кармяншчыны абмінула.

Падрыхтаваў Валеры Варганаў,
настаўнік гісторыі Ворнаўскай школы

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"