За старонкамі тапанімічнага слоўніка: хто былі нашы далёкія продкі?

Тут мы паспрабуем адкрыць яшчэ адну таямніцу нашага мінулага. Якая сувязь існуе паміж населенымі пунктамі Халапаўка, Рудня, Жлобін? Нашы землякі з прозвішчам Жлоба (якое раней было пашырана ў вёсках Высокая, Ворнаўка, Лядцы, Енцы) таксама даведаюцца, адкуль паходзіць іх родавае імя і чым займаліся іх магчымыя далёкія продкі…
Чытач можа запытацца, а якая існуе сувязь паміж гэтымі назвамі і згаданым прозвішчам? Тым больш, што ў “Тапанімічным слоўніку Кармянскага раёна” гэтым назвам даецца даволі традыцыйнае тлумачэнне. “Рудня” – ад здабычы жалезнай руды (с. 100), прычым такіх мясцін было некалькі; “Жлобін (Злобін)” – ад асаблівасці мясцовасці выпірацца ў выглядзе “ўзлобка”, цяпер частка в. Ворнаўка (с. 48); паходжанне ж назвы “Халапаўка” зусім не знайшло там свайго тлумачэння.
Žłobin,_Hałoŭnaja._Жлобін,_Галоўная_(XX) На нашу думку, паміж гэтымі, на першы погляд, рознымі населенымі пунктамі існуе непасрэдная сувязь. Па-першае, усе яны размяшчаюцца, лічы, па-суседску. Па-другое, здабыча жалезнай руды і выплаўка жалеза.
Як высвятляецца, нашы населеныя пункты і г. Жлобін маюць падабенства і, магчыма, непасрэдную сувязь у сваім паходжанні. І вось чаму.
iЗгодна з “Геаграфічным слоўнікам Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін” (Т. XIV. Варшава, 1895. С. 791; па-польску) Жлобін у XV ст. меў назву Хлепен, альбо Хлепень. Тут жа Жлобін (Хлепен) названы адным з найбольш старажытных пасяленняў у Падняпроўі. Жлобін і Хлепен згадваюцца таксама ў 1492 г., напярэдадні і ў пачатку вайны вялікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага.
Хлепен і Жлобін – два суседнія населеныя пункты, якія са старадаўніх часоў знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго. Назва “Хлепен” уяўляецца нам водгаласам надзвычай старажытных часоў. У паэме Гамера “Іліяда” (песня другая) пры апісанні падзей Траянскай вайны згадваюцца нейкія Годзій і Эпістраф, якія, нібыта, вялі войска галізонаў з Алібы (Халібы), далёкай краіны, дзе вядзецца здабыча серабра. У Алібе жылі халібы. Апалоній Радоскі ў III ст. да н. э. звязваў з імі распрацоўку жалезных руднікоў. Кім жа былі халібы?
Настаўнік Герадота Гекатэй Мілецкі паведамляў: “З халібоямі з поўдня мяжуюць арменіі”. Улічваючы гэтае паведамленне, а таксама тую акалічнасць, што пошукі жалезных руднікоў, распрацоўкі якіх, быццам бы, вялі халібоі, могуць увянчацца поспехам толькі ў перадгор’ях Каўказа, варта меркаваць: халібы (галізоны) жылі, відаць, на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора. Некаторыя даследчыкі асноўнай тэрыторыяй халібаў называюць таксама Урарту.
Аўтар XVI ст. Георгій Агрыкала пісаў у трактаце “Аб радовішчах і рудніках у стары і новы час” наступнае: “У Азіі руднікі былі размешчаны вакол Андэйра, былі яны і ў краіне халібаў. Як еўрапейцамі ўсхвалялася ў вершах нарыкумскае жалеза, так і азіятамі ўслаўлялася жалеза халібаў. Таму часта слова “халіб” выкарыстоўвалася замест слова “жалеза”.
Але сляды халібаў прасочваюцца ў выглядзе імёнаў і на поўнач ад Чорнага мора. Сярод плямёнаў Герадотавай Скіфіі вядомы каліпіды (халіпіды), якія жылі на захад ад Дняпра уздоўж ракі Паўднёвы Буг. Яны сустракаюцца і ў “Гісторыі” Герадота (§ 17).

zhlobin._sinagoga

Падрыхтаваў Валерый Варганаў,
настаўнік гісторыі Ворнаўскай школы

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"

За старонкамі тапанімічнага слоўніка: хто былі нашы далёкія продкі?: 1 комментарий

  • 26.04.2017 в 2:10 пп
    Permalink

    Очень интересно но какая связь между этими населёнными пунктами так и не поняла.

Обсуждение закрыто.