Усё лепшае – Беларусі. Акцыя «МАЁЙ КРАІНЕ» адбылася у Карме

Нумары мастацкай самадзейнасці, вырабы майстроў-рамеснікаў, фота-выставы, тавары ткацкай фабрыкі: ільняныя сурвэткі, абрусы, бялізна, кулінарныя і печаныя прысмакі – усё гэта было шырока прадстаўлена на свяце “#Маёйкраіне”, якое прайшло ў суботу, 15 ліпеня, на плошчы Кармы.
IMG_4413 Сваімі дасягненнямі з жыхарамі і гасцямі раёна дзяліліся грамадскія аб’яднанні, установы і арганізацыі Кармяншчыны. Асабістыя перамогі і добрыя справы стануць набыткам грамадскасці і будуць ацэнены належным чынам. Ініцыятарамі праекта сталі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскі абласны кардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Мэта акцыі – прыцягнуць грамадзян, у першую чаргу моладзь, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць краіны, а таксама прапаганда інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны.IMG_4702У Карме адкрыла мерапрыемства намеснік старшыні Кармянскага раённага выканаўчага камітэта Наталля Сідарава. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам і выказала ўпэўненасць, што яно яднае людзей, паказвае іх любоў, павагу і гонар за нашу Беларусь.
Паказальныя выступленні па затрымцы злачынцы паказалі супрацоўнікі раённага аддзялення Дэпартамента аховы. Службовая аўчарка паспяхова справілася са сваёй справай. Злачынца быў затрыманы і абясшкоджаны. У скверы за цэнтрам культуры была арганізавана выстава спецтэхнікі раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Тут можна было паспрабаваць сябе ў ролі пажарнага, апрануцца ў спецабмундзіраванне.IMG_4348 IMG_4378
З канцэртнай праграмай выступіў народны вакальны ансамбль “Славянская душа”, народны ансамбль гарманістаў “Кармянскія прымакі”. Затым з прысутнымі сваім майстэрствам падзяліўся вакальны калектыў “Перепела” ААТ “Гомельбудматэрыялы”.IMG_4435Працавалі тэматычныя пляцоўкі, на якіх былі прадстаўлены дзіцячыя малюнкі “Беларусь сінявокая”, выстава друкаваных выданняў і фатаграфій рэдакцыі газеты “Зара над Сожам” “85 гадоў разам з газетай”. Праводзіліся акцыі: ад раённага аб’яднання прафсаюзаў “Звярнісь да прафсаюзаў”, РК ГА “БРСМ” “Толькі разам, толькі наперад”, РГА “Белая Русь” “Люблю цябе, мая краіна”.IMG_4482Завяршылася свята дыскатэкай “Даеш, моладзь”. Юныя жыхары Кармы змаглі паспрабаваць сябе ў ролі дзі-джэяў.

IMG_4480 - копия

Віктар Ільюшчанка

Больш фота — https://ok.ru/korma.zary/topic/67030273977272

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"