Чым жыла Кармяншчына: старонкі гісторыі. Кастрычнік

4 кастрычніка 1957 год. У Ліцвінавічскай сярэдняй школе набыты электрарухавік. Спачатку асвятляліся фізічны кабінет і настаўніцкая. Затым дырэкцыя школы вырашыла правесці электрасвятло ў кожны клас. Зараз робяцца праводкі на другім паверсе. У бліжэйшыя дні электрычныя лямпачкі будуць гарэць па ўсёй школе, а таксама ў сельскім Савеце, клубе і многіх дамах.
11 кастрычніка 1957 год. Старанна працуюць работнікі ткацкай арцелі імя Клары Цэткін. Многія з іх пастаянна перавыконваюць вытворчыя нормы, выпускаюць звыш плана хусткі, дываны, пакрывалы.
Зараз члены арцелі дапамагаюць калгасу “Праўда” на копцы бульбы. На працу што-дзённа выходзіць да 40 чалавек. Сіламі работнікаў прадпрыемства выкапана ўжо звыш 20 гектараў клубняў. Узоры дабрасумленнай працы паказваюць майстар змены Ганна Альшэўская, ткачыхі Таццяна Лобава, Еўдакія Лешчанка і іншыя. Яны не адстаюць ад калгасніц.
19 кастрычніка 1957 год. Калектыў настаўнікаў Кар-мянскай беларускай школы выступіў на сцэне раённага Дома культуры з перадсвяточным канцэртам. Была выканана літаратурна-музычная кампазіцыя “Дарога”, пастаў-лена камедыя “Персанальная жонка”.
20 кастрычніка 1957 год. Рэдакцыя сельскагаспадарчай літаратуры выпусціла ў свет брашуру А. Савельева і В. Ушава “Калгас імя Сталіна”. У брашуры абагульняецца вопыт вядзення грамадскай гаспадаркі ў калгасе імя Сталіна Струкачоўскага сельсавета.
23 кастрычніка 1957 год. Герой Савецкага Саюза Аляк-сандр Андрэевіч Філімонаў – ураджэнец вёскі Кучын, падтрымлівае цесную сувязь са сваімі землякамі – працоўнымі Кармянскага раёна. На днях ён выступіў тут з лекцыяй “Бальшавікі Гомельшчыны ў барацьбе за ўладу Саветаў”. Лекцыі ім былі прачытаны на ільнозаводзе, у ткацкай арцелі імя Клары Цэткін, райспажыўсаюзе і раённым Доме культуры.
10 кастрычніка 1967 год. Калектыў настаўнікаў першай гарпасялковай школы сабраўся на семінарскія заняткі “Асновы навуковага камунізма”. Прапагандыст Васіль Рыгоравіч Прытычанка пазнаёміў настаўнікаў з прыкладным планам заняткаў, затым перайшоў да першай лекцыі “Сацыялізм і камунізм – дзве фазы камуністычнага грамадства”.
25 кастрычніка 1967 год. У вёсцы Бярозаўка здалі ў эксплуатацыю новы будынак школы. Яна пабудавана на сродкі калгаса калгаснымі цеслярамі за 30 дзён.
4 кастрычніка 1977 год. У райаб’яднанні “Сельгастэх-ніка” вялікая работа право-дзіцца па арганізацыі экскур-сійных паездак. Сорак пера-давікоў вытворчасці пабывалі ў городзе Кіеве. Яны наведалі Кіева-Пячорскую лаўру, пазнаёміліся з галоўнай вуліцай горада – Хрэшчацікам.
6 кастрычніка 1977 год. У раённым Доме піянераў адбыўся семінар піянер-важатых. На ім вырашаліся актуальныя пытанні выхаваўчай работы сярод моладзі, падрыхтоўка піянераў і школьнікаў да знамянальнага юбілею нашай Радзімы – 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.
3 кастрычніка 1987 год. У сярэдняй школе №2 г.п. Карма адбыўся конкурс-выстава падзелак з прыроднага матэрыялу, якія выканалі рабяты. На конкурс былі прадстаўлены аплікацыі, разьба па дрэву, скульптурныя вырабы ўмельцаў, а таксама макеты прадметаў працы і быту людзей. Пераможцамі конкурсу прызнаны Наташа Лясюк з 3 “А” класа, Наташа Егерава, Васіль Цюлеў, Святлана Куляшова – вучні 6 “А”. Першае месца прысуджана 6”А” класу.
24 кастрычніка 1987 год. У Гомелі адбылося першынство “Абсельбуда” сярод брыгад. Каманда МПМК-102 паспяхова выступіла ў бегу на 100 метраў і падцягванні. Але ў кіданні гранаты заняла апошняе месца, што і паўплывала на канчатковы агульнакамандны вынік. Уступіўшы толькі два ачкі пераможцам спаборніцтваў, спартсмены МПМК-102 занялі другое прызавое месца.
Кармянская
цэнтральная бібліятэка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"