Скарына – алхімік?!

Друкарня Францыска Скарыны ў В__льн__. Мастак Язэп Драздов__ч, 1940 г.Менавіта ў гэтым былі перакананы многія яго сучаснікі, нашчадкі, людзі, якія яго (ці пра яго) ведалі ў ХVІ – ХVІІ стст. І калі гэта так, то друкаваная спадчына – не адзіная спадчына, якую пакінуў наш славуты зямляк. Калі так, то што ўдалося адкрыць Францыску-палачаніну і дзе дзелася яго алхімічная спадчына? Паспрабуем у гэтым разабрацца, тым больш, што ў ХХІ ст. пачынае прыадчыняцца гэтая таямніца… Але аб усім па-парадку.
Са школы мы ведаем, што алхімія – гэта сярэдневяковая псеўданавука. Бо, як сцвярджае афіцыйная навука, яшчэ нікому з алхімікаў не ўдалося адкрыць спосаб пераўтварэння ртуці ў золата і не адкрыта таямніца Вечнага існавання – г. зв. “філасофскі камень”, альбо “элексір несмяротнасці”… Але і многія таямніцы сярэдніх вякоў і новага часу пакуль не адкрытыя (напрыклад, сакрэт г. зв. “грэчаскага агню” – грознай зброі візантыйцаў і арабаў, чырвоных вітражоў, спосаб выцягвання фосфару пры кантакце з вадой і г. д.).
У сваю чаргу некалькі год з жыцця Скарыны для нас застаюцца таямніцай. Лічыцца, што менавіта ў той час ён займаўся сваімі пошукамі… Што яму ўдалося адкрыць? Усё засталося ў ягоных паперах, кнігах, рукапісах. Дзе яны захоўваліся, у каго, пакуль сын Скарыны Сімяон не запатрабаваў іх сабе?
Як высветлілі еўрапейскія і беларускія даследчыкі, да рукапіснай спадчыны Францішка мела непасрэднае дачыненне Ганна Аўстрыйская – праўнучка вялікага князя і караля Ягайлы. Хутчэй за ўсё, пасля смерці нашага першадрукара з ведама каралевы паперы даставілі ў Вену і яны апынуліся ў яе архіве. Цікава, што каралева была чамусьці пахаваная ў Празе ў 1547 г. непадалёк ад таго самага саду, які заклаў каралеўскі садоўнік Францыск Скарына пасля таго, як вярнуўся ў Прагу пасля сваіх “няўдалых” друкарскіх спраў на радзіме. Там жа, у Празе, як лічаць вучоныя, скончыў таксама сваё зямное жыццё і сам Скарына.
Унук Ганны Аўстрыйскай Рудольф ІІ, новы манарх Свяшчэннай Рымскай імперыі, разглядаючы паперы бабкі, быццам, знайшоў нататкі, вершы, таямнічыя і незразумелыя (зашыфраваныя) паперы Скарыны, там былі нават і празаічныя творы, хутчэй за ўсё, маральна-этычнага характару. Бо, паважаныя чытачы, вы не задумваліся, чаму такі тытан, як Скарына, пакінуў пасля сябе толькі Біблію з прадмовамі і больш нічога? Пакінуў! Але гэтая спадчына была страчана і не была надрукаваная.
Знойдзенае так зацікавіла Рудольфа ІІ, што ён нечакана для ўсіх кідае ўсе свае важныя справы на брата і раптам выязджае ў Прагу Чэшскую. Там склікаецца агульнаеўрапейскі збор алхімікаў, астролагаў і вучоных пры зачыненых дзвярах. Туды прыехалі такія вядомыя ў Еўропе, асобы, як Фадзей фон Фаек, Міхаэль Маер і Мартын Руланд, якія далі манарху некалькі ўрокаў па алхімічнай справе. Затым у Прагу па запрашэнні Рудольфа ІІ прыехалі такія вядомыя вучоныя, як астраномы Ціха Браге і Іаган Кеплер, алхімікі Джон Дзі і Эдуард Келлі. Вучоныя мужы ў сваіх доследах ніякай нястачы не адчувалі, але ўсё здабытае яны павінны былі пакінуць ў межах Пражскагазамка. Як занатоўваюць некаторыя еўрапейскія хронікі, вынікам гэтага стаў “Вялікі Выраб Золата”. Самае цікавае і тое, што разам з паперамі Скарыны алхімікі вывучалі і ягоныя гравюры ў кнігах Бібліі (няўжо і там была зашыфраваная таямнічая інфармацыяі важныя адкрыцці!?).
Як сцвярджалі няраз аўтарытэтныя алхімікі, менаіта Рудольфу ІІ (ці пад яго кантролем і кіраўніцтвам) удлося зрабіць важныя адкрыцці. Паводле сведчанняў даследчыкаў, менавіта гэтыя адкрыцці і заклалі падмурак будучаму багаццю і магутнасці імператарскага дому Габсбургаў. Ускоснымі сведчаннямі гэтаму сталі шматлікія факты нечаканага з’яўлення золата і грошай, якімі імператар расплаціўся па дзяржаўных даўгах, расплаціўся (даволі вялікай сумай!) з туркамі, з усімі вучонымі, якіх запрасіў да сябе і, быццам бы, сам стаў пазычаць сродкі іншым дзяржавам. А нашчадак Рудольфа ІІ Фердынанд ІІІ адчаканіў у Празе у 1648 г. алхімічны залаты медаль з адлюстраваннем Меркурыя – сімвала ператварэння ртуці ў золата. Наступны медаль быў адчаканены ў 1650 г.… Вось такая версія… Якую ролю ў гэтым адыгралі паперы Скарыны? Пакуль гэта застаецца таямніцай. Але сучасныя даследчыкі перакананыя, што ключ да вырашэння праблемы зашыфраваны менавіта ў гравюрах і розных сімвалах кніг Скарыны. Так што, паважаныя чытачы, будзем спадзявацца, што нас чакаюць новыя адкрыцці, якія цяпер здаюцца даволі фантастычнымі…
Іншыя цікавыя звесткі пра Скарыну
– Імем Францыска Скарыны названа малая планета № 3283 (1979 QA10) Сонечнай сістэмы.
– Дзяржаўныя ўзнагароды Беларусі з імем Скарыны: медаль Францыска Скарыны (1989 г.) і ордэн Францыска Скарыны (1995 г.).
– Нашчадкі. Ёсць сведчанні пра жонку, якая, верагодна, загінула ў час “Вялікага пажару” ў Вільні летам 1530г., які спустошыў дзве траціны горада. Яна загінула ў доме, дзе меркавалася размясціць друкарню. Асветнік альбо зноў вярнуўся да сваіх сакратарскіх і лекарскіх абавязкаў пры двары біскупа Яна, альбо падарожнічаў па Еўропе з надзеяй аднавіць беларускае кнігадрукаванне. Адным з вядомых нашчадкаў Скарыны быў канадзец Станіслаў Стэнлі Скарына. Ён працягваў (ёсць непацверджаная інфармацыя, што ўжо памёр) медыцынскую справу свайго вялікага продка. У яго нават атрымалася наведаць беларускую землю, у 1990 годзе ён прыязджаў у слаўны Полацк.
– У Вітэнбергу Скарына сустракаўся з вядомым рэфарматарам царквы Марцінам Лютэрам, з якім перапісваўся і нават шмат палемізаваў.
– Помнікі Францыску Скарыне пастаўлены ў Полацку, Лідзе, Мінску, Вільне, Калінінградзе, Празе.
(Працяг тэмы ў наступных нумарах)
Падрыхтаваў В. Варганаў,
настаўнік гісторыі Ворнаўскай школы

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"