У Ліцвінавічах павіншавалі мужчын са святам

У клубе вёскі Ліцвінавічы шматлюдна. У зале сабраліся не толькі віноўнікі ўрачыстасці, але і жыхары вёскі розных узростаў. Да пачатку канцэртнай праграмы работнік Кармянскага раённага падраздзялення МНС правяла з дзецьмі прафілактычнае мерапрыемства: дзеці гулялі, адказвалі на пытанні, складвалі пазлы з галоўнымі героямі мультфільма «Чароўная кніга», затым юныя лэдзі павіншавалі ўсіх прысутных мужчын са святам.

Посля гэтага пачалася канцэртная праграма, ўдзел у якой прыняў калектыў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Галасы сэрцаў». Юныя актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных Ліцвінавічскай сярэдняй школы таксама павіншавалі мужчын са святам і нагадалі ў вершаванай формы правілы пажарнай бяспекі.

Кармянскі РАНС

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"