У Кармянскім раёне праходзіць першы этап рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

У Кармянскім раёне праходзіць першы этап рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». У рамках першага этапу ва ўсіх установах адукацыі Кармянскага раёна адпрацоўваюцца агульнашкольныя планы эвакуацыі. З усімі вучнямі школ праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы. Напрыклад з пачатковымі класамі гэта «Урок бяспекі», які ўключае ў сябе навучэнне дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці праз казку і любімыя гісторыі мультфільмаў «Чароўная кніга», на аснове якіх яны могуць разбіраць розныя надзвычайныя сітуацыі. Вучні запамінаюць гісторыі, разбіраюць розныя сітуацыі і самі вырашаюць небяспечныя яны або бяспечныя.

Старшакласнікі — больш сур’ёзная публіка, якая патрабуе больш навучальных элементаў. Таму пры працы з імі ім паказваюць відэафільмы аб тым, як дзейнічаць пры сігнале «Увага ўсім!» і разбіраюць сітуацыі, як дзейнічаць, калі разбіўся градуснік. Таксама разбіраюць якія небяспекі ўтойваюць у сябе такія рэчывы як хлор і аміяк. Замацаваннем новага матэрыялу з’яўляецца гульня «Школа бяспекі».

Пасля праведзеных мерапрыемстваў у школе з усімі работнікамі праводзяцца прафілактычныя гутаркі аб важнасці правядзення эвакуацыі з навучэнцамі, а таксама праблемныя моманты падчас яе правядзення.

Самым актыўным рэбятам ўручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя і сувеніры.

Кармянскі РАНС

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"