Купалле — таямнічае народнае свята

Сёння да нас прыйдзе вельмі таямнічае славянскае свята – Купалле. Яно з’явілася яшчэ ў дахрысціянскія часы, але да нашага часу захавалася ў прыгожых традыцыях і абрадах беларусаў. Яго ўзнікненнем мы абавязаны ўсходнім славянам, якія пакланяліся розным бажаствам і верылі ў сілы прыроды. Адным з самых найважнейшых быў для іх бог сонца Ярыла.
Купалле нашы продкі адзначалі па старому стылю 24 чэрвеня (па новаму – 7 ліпеня). Прысвячаўся ён летняму сонцастаянню, росквіту прыроды і перамозе света над цемрай.
У ноч на Івана Купалу палілі вогнішчы, дзяўчаты пускалі вянкі з палявых кветак па вадзе – варажылі на суджанага. А яшчэ шукалі ў лясах таямнічую папараць-кветку, якая, па павер’ях, з’яўляецца ў гэтую ноч. Каму пашчасціць яе сарваць – таму адкрыюцца таямніцы зямлі, яе скарбы.
Віктар Ільюшчанка
Фота М. Багдановіча

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.