ЧЫМ ЖЫЛА КАРМЯНШЧЫНА

17 студзеня 1954 год. Урачыста і радасна сустракаюць калгаснікі сельгасарцелі “Новы мір” 300-годдзе ўз’яднання Украіны з Расіяй. Днямі ў хлебаробаў была асаблівая радасць. Закончана будаўніцтва Хізаўскай гідраэлектрастанцыі.
Адбыўся многалюдны мітынг. Яго адкрыў старшыня калгаса тав. Пладуноў. Адзін за другім выступаюць калгаснікі. Яны дзякуюць Камуністычную партыю і Савецкі ўрад за вялікія клопаты аб калгасніках.
Мітынг закончан. Уключаюць рубільнік і электрычныя лямпачкі ўспыхнулі ў дамах хлебаробаў, на жывёлагадоўчых фермах.
21 студзеня 1969 года. Свабода, якую прынесла сялянам лютаўская рэвалюцыя, абудзіла сялян вёскі Хізаў. І хоць уладу захапіў Часовы ўрад, яны не падпарадкаваліся яму. Бальшавікі вёскі стварылі першы рабоча-сялянскі камітэт, арганізатарамі якога былі Кавалёў Г.Т. і Шаўчэнка М.П.
Якраз у гэты час з Рагачова вярхоўнаму галоўнакамандуючаму ў стаўку тэлеграфавалі, што ў вёсцы Хізава стварылася самастойная рэспубліка, якая зусім не прызнае Часовага ўрада. (Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі СССР).
З таго часу прайшло больш пяцідзесяці гадоў. Але памяць аб рэвалюцыянерах захавалася. Іх справы працягвае новае пакаленне будаўнікоў камунізма. На прыкладзе іх мужнага жыцця вучацца нашчадкі жыць і працаваць. Вось чаму рашэннем парткома саўгаса “Багданавічы” ў вёсцы вырашана стварыць музей “Хізаўская рэспубліка”. Памяшканнем для музея стане будынак першага сельскага Савета.
Для збору матэрыялаў створаны савет музея ў складзе дзевяці чалавек. Старшынёй яго выбраны настаўнік сярэдняй школы Барыс Сямёнавіч Пладуноў. Нядаўна адбылося першае пасяджэнне савета музея, на якім былі размеркаваны абавязкі па збору матэрыялаў. На першым жа пасяджэнні члены савета музея Мікалай Кірылавіч Калінін, Лідзія Якаўлеўна Сяргеенка, Лідзія Лук’янаўна Аляксеенка прадставілі першыя экспанаты. Сярод іх матэрыялы, у якіх расказваецца аб рэвалюцыйных падзеях, аб калектывізацыі і аб сучасных днях вёскі Хізаў.
30 студзеня 1969 года. Нядаўна ў Задубскай сярэдняй школе адкрыт школьны кінатэатр “Спадарожнік”. Дырэктар кінатэатра Міхаіл Савіцкі, кінамеханік Віктар Кухарэнка, вучні Таццяна Конанава, Аляксандр Панюшэнка, Іван Лапаценка, Мікалай Рускі праводзяць вялікую работу ў школьным кінатэатры.
За апошні час вучні прагледзелі многія фільмы аб У.І. Леніне, рэвалюцыі, аб грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнах.
Падрыхтавала цэнтральная бібліятэка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"