Віруй, крынічка, смагу наталяй

Добрую справу зрабілі ў аграгарадку Літвінавічы – знайшлі, адрадзілі, акультурылі крынічку.

Завадатарам гэтай ідэі быў ураджэнец вёскі Аляксандр Федарышчанка.
Як расказаў нам Аляксандр, аднойчы ён экскаватарам рабіў паглыбленне канавы. Раптам машына пачала правальвацца ў адным месцы. Аказалася, што там пачаўся рух ключоў. С цягам часу зрабілі ачыстку, пракапалі глыбей. У гэтым месцы падняўся даволі вялікі ўзровень вады. Аляксандр пазваў на дапамогу суседа Мікалая Каваленку. Той пацвердзіў, што тут ёсць крыніца. Усталявалі на гэтым месцы бетоннае кальцо з трубой. Вада пачала прыбываць усё больш.
Затым вырашылі с дапамогай айца Георгія асвяціць гэтае месца. Жанчыны навялі парадак, мужчыны устанавілі крыж. У дзень Іллі Прарока асвяцілі крынічку. Не сумняваюся, што з цягам часу сюды будуць прыходзіць як самі жыхары вёскі, так і госці.
Тут бруіць жыватворная, чыстая (правялі лабараторную экспертызу), празрыстая вада, якая ў любую спякоту натоліць смагу, надасць сілы. Жыві, крынічка.

Віктар Ільюшчанка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"