Восеньскі кірмаш с жартамі і песнямі

На восеньскі кірмаш запрасілі вучні і настаўнікі Ліцвінавіцкай школы 21 кастрычніка.

Ладзіць свята было запланавана на школьным двары, але восеньскі дожджык унёс некаторыя карэктыроўкі ў намечанае. Нічога, ў новай школе для свята таксама месца хапала. У адным з холаў раскінуўся сапраўдны кірмашовы гасцінец. Тут былі і скамарохі, і вядучыя свята, і лаўкі з таварамі, і гасцінна накрыты стол з прысмакамі.
А якая ж ярмарка без жаданых гасцей? Яны прыбылі ў час. Да гаспадароў кірмашу завіталі: начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызму Кармянскага райвыканкама Наталля Еўтухова, яе калега з Чачэрскага райвыканкама – Ала Гулевіч, настаўнікі школ суседняга раёна. На свяце восеньскіх пачастункаў было весела, ніхто не застаўся без справы: пускаліся ў скокі, рабілі сваімі рукамі бутаньеркі і шмат іншых спраў. Дырэктар Ліцвінавіцкай школы Іван Ігнаценка нават правёў майстар-клас па побытавых скоках.
Дапамагалі праводзіць кірмаш і нават былі цвіком праграмы настаўнікі гімназіі.
Свята ўдалося.

Віктар Ільюшчанка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"